| Спiртавыя рэкi цякуць з Расii
      
					Мiкола ДЗЯБЁЛА
Празрыстасць беларуска-расiйскай мяжы спрабуюць выкарыстаць у сваiх злачынных мэтах кантрабандысты, якiя спецыялiзуюцца на вывазе ў Лiтву акцызных тавараў. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў нашай краiны, за першыя два месяцы гэтага года толькi на ўчастку Лiдскага пагранатрада было затрымана i канфiскавана больш за 16 тысяч лiтраў спiрту i 213 тысяч пачак цыгарэт агульным коштам амаль 364 мiльёны рублёў. Увесь гэты кантрабандны тавар меў «расiйскае паходжанне». Прычым пагранiчнiкi затрымалi 3 грузавыя аўтамабiлi са спецыяльна абсталяванымi тайнiкамi для перамяшчэння падакцызных тавараў. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Празрыстасць беларуска-расiйскай мяжы спрабуюць выкарыстаць у сваiх злачынных мэтах кантрабандысты, якiя спецыялiзуюцца на вывазе ў Лiтву акцызных тав | 
		
		
		 |