Адвакацкая хiтрасць
Iгар ГРЫШЫН
Занадта хiтрым аказаўся адвакат юрыдычнай кансультацыi, якi спрабаваў зарабiць махлярствам.
28-гадовага прайдзiсвета затрымалi брэсцкiя праваахоўнiкi. А «злавiлi» яго пасля таго, як адвакат узяўся пасадзейнiчаць непрацуючаму вяскоўцу: апошняму служка Фемiды паабяцаў, што спынiць крымiнальную справу ў адносiнах да яго мацi, маўляў, ёсць «выхады» на патрэбных людзей. Аднак для гэтага неабходны грошы, папярэдзiў адвакат, пасля чаго атрымаў ад клiента 300 долараў на «падарункi», — маўляў, для службовых асоб. Праўда, махляр замоўчыў той факт, што крымiнальная справа ў адносiнах да мацi вяскоўца была ўжо спынена, i турбавацца таму няма прычын, а долары ўзяў сабе. Па факту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Занадта хiтрым аказаўся адвакат юрыдычнай кансультацыi, якi спрабаваў зарабiць махлярствам |
|