Узламаў магазiн i... заснуў
Максiм ГУЛЯКЕВIЧ, «Мiнск—Навiны»
Нецвярозы грамадзянiн уламаўся ў магазiн i не прыдумаў нiчога лепшага, як улегчыся ў iм спаць.
Як паведамiлi карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» ў Першамайскiм аддзеле аховы, позна вечарам спрацавала ахоўная сiгналiзацыя ў спартыўным магазiне на вулiцы Якуба Коласа. Вартавыя правапарадку прыбылi па выклiку i выявiлi разбiтае шкло ўваходных дзвярэй. На падлозе былi раскiданы рэчы, у магазiне знайшлi i вiноўнiка здарэння. На падлозе ляжаў нецвярозы мужчына i не мог вымавiць нiчога членараздзельнага, паколькi быў вельмi п’яны. Пракуратура Першамайскага раёна сталiцы адмовiла ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы, паколькi не даказаны факт злачынства. Аднак выпiвоху чакае штраф за адмiнiстрацыйнае парушэнне, яму давядзецца аплацiць разбiтае шкло.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нецвярозы грамадзянiн уламаўся ў магазiн i не прыдумаў нiчога лепшага, як улегчыся ў iм спаць
|
|