Сяргей Новiкаў заваяваў сярэбраны медаль чэмпiянату Еўропы
Вячаслаў ДУТАЎ, БЕЛТА
Першынство кантыненту праходзiць зараз у Германii. Гэтага поспеху беларускi бiятланiст дабiўся ў спрынтарскай гонцы на 10 км з двума агнявымi рубяжамi. З адным промахам у стральбе са становiшча стоячы ён прайграў пераможцу Яраславу Соўкупу з Чэхii крыху больш за адну секунду. У юнiёраў у гэтай дысцыплiне лепшым быў Яўген Абраменка, якi заняў восьмую пазiцыю.
Сярод жанчын на спрынтар-скай дыстанцыi 7,5 км наша Наталля Сакалова з двума промахамi на другiм агнявым рубяжы паказала 4-ы вынiк. Беларуская юнiёрка Вольга Цецярук, нягледзячы на дакладную стральбу, заняла чацвёртае месца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першынство кантыненту праходзiць зараз у Германii. Гэтага поспеху беларускi бiятланiст дабiўся ў спрынтарскай гонцы на 10 км з двума агнявымi рубяжамi |
|