21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы нiколi не кiдалi i не кiнем людзей на волю лёсу

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 сакавiка даў iнтэрв’ю праграме «Рэальная палiтыка» з Глебам Паўлоўскiм» (тэлеканал НТБ).

Вядомы расiйскi палiтолаг Глеб Паўлоўскi — саветнiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта РФ, прэзiдэнт Фонду эфектыўнай палiтыкi.

У лiку тэм, закранутых падчас iнтэрв’ю, — асаблiвасцi беларускай мадэлi дзяржаўнага ладу, моцная сацыяльная палiтыка ў рэспублiцы, сацыяльна-эканамiчнае развiццё краiны на блiжэйшыя пяць гадоў, падтрымка прадпрымальнiцтва, перспектывы саюзнага будаўнiцтва, маючыя адбыцца прэзiдэнцкiя выбары i дзейнасць так званай апазiцыi.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, галоўная асаблiвасць беларускай мадэлi развiцця — найвышэйшая ступень сацыяльнай абароны насельнiцтва. «Мы нiколi не кiдалi i не кiнем людзей на волю лёсу. Галоўны паказчык — звыш 65 працэнтаў дзяржаўнага бюджэту мы накiроўваем на сацыяльныя патрэбы», — падкрэслiў прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы дадаў: «Я прыхiльнiк справядлiвай эканамiчнай палiтыкi. Мы баiмся, каб у нас не было вялiкага разрыву памiж багатымi i беднымi. Я не гавару, што мы не хочам, каб у нас было шмат багатых. Я быў бы шчаслiвы, калi б у нас было шмат багатых людзей. Але хацелася б, каб гэтыя багатыя людзi з’явiлiся не за кошт дзяржаўнай уласнасцi i дзяльбы «смачных кавалкаў», дапусцiм нафтаперапрацоўкi, калiйных угнаенняў, металургiчных вытворчасцяў».

Прэзiдэнт, адказваючы на пытаннi, заявiў, што «ўся «дыктатура» ў чыноўнiцкiм апараце якраз накiравана на тое, каб народ быў свабодны, каб народ не «душылi» i каб дапамагчы народу».

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ў свой час ён прыйшоў да ўлады з апазiцыi, i супраць цяперашняга кiраўнiцтва сёння змагаюцца тыя, хто калiсьцi быў з прэзiдэнтам. «Апазiцыя павiнна сама выкрышталiзавацца i вырасцi ў грамадстве. А каб такой стаць, яна, згадзiцеся, павiнна грамадству штосьцi канструктыўнае прапанаваць, а не проста крычаць: увядзiце эканамiчныя санкцыi супраць Лукашэнкi. А якiя супраць Лукашэнкi ўвесцi эканамiчныя санкцыi? Супраць краiны, супраць народа!»

На думку беларускага лiдара, перамагчы — не галоўная мэта ў апазiцыi на выбарах. «Яны самi не вераць у тое, што выйграюць у Лукашэнкi. Палiтыка ў нашых так званых апазiцыянераў даўно стала бiзнэсам. Гэта вялiкiя грошы».

«У нашай краiне няма нi нацыянальнай, нi мiжканфесiянальнай варожасцi. Нiхто не ваюе, усiм месца хапае. Дык што дрэнна ў Беларусi? Дрэнна адно — не тую палiтыку Лукашэнка праводзiць, вось гэта iх — Захад — грызе. Нейкi Лукашэнка ў нейкай Беларусi разбурыў усе планы па найноўшаму еўрапейскаму ўпарадкаванню i пайшоў на саюз з Расiяй, ды яшчэ «дрэнны прыклад» — з пункту гледжання амерыканцаў — паказвае iншым. Вось чым адрознiваецца беларуская дзяржаўная мадэль ад той вялiкай дэмакратыi, якая iснуе на Захадзе», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Iнтэрв’ю будзе паказана ў блiжэйшых эфiрах праграмы «Рэальная палiтыка» з Глебам Паўлоўскiм».

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 сакавiка даў iнтэрв’ю праграме «Рэальная палiтыка» з Глебам Паўлоўскiм» (тэлеканал НТБ)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика