У лiдарах Уладзiслаў i Палiна
Святлана ФРАЛЯНКОВА, «Мiнск—Навiны»
З днём нараджэння! Уладзiслаў i Палiна — такiмi iмёнамi часцей за ўсё называлi ў гэтым годзе нованароджаных Першамайскага раёна. Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» загадчыца аддзела ЗАГС Першамайскага раёна Станiслава Макарэвiч, за студзень i люты было зарэгiстравана 269 малых. З iх 10 хлопчыкаў бацькi назвалi Уладзiкамi, 13 дзяўчынак — Палiнамi. На другiм месцы ў спiсе папулярных iмён — Аляксей (9) i Настасся (11). Трэцюю прыступку займаюць Аляксандр (7) i Ксенiя (10). А вось сустрэцца ў адной пясочнiцы хоць бы дзвюм Маргарытам, Алiсам, Уладам, Георгiям, Германам або Цiмурам будзе складана. Такiмi iмёнамi сёлета назвалi толькi па аднаму дзiцяцi.У дзвюх сем’ях Першамайскага раёна ў гэтым годзе з’явiлася па чацвёртаму дзiцяцi, у 14 — нарадзiлася трэцяе малое. Двое дзяцей цяпер у 73 сем’ях, а ў 180 адзначылi нараджэнне першынца. Вызначыўся 2006 год i адной двойняй. Дзяўчынак назвалi Ганна i Настасся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiслаў i Палiна — такiмi iмёнамi часцей за ўсё называлi ў гэтым годзе нованароджаных Першамайскага раёна
|
|