Плацiць заўжды... Плацiць за ўсё?
Гэта, вiдаць, тыповая сiтуацыя: у кватэры ЖБК жывуць дзецi; бацькi (члены ЖБК, уласнiкi жылля) — з’ехалi ў вёску. Цi павiнны яны плацiць за газ, ваду, ацяпленне i г.д.? I цi законным з’яўляецца рашэнне аднаго са сходаў ЖБК браць плату за камунальныя i iншыя паслугi з усiх, хто прапiсаны i непрапiсаны, але пражывае ў доме?
В. Смыкоўская, Гомель. У выпадку выезду з пастаяннага месца жыхарства на тэрмiн звыш 10 сутак запар (на падставе, вызначанай заканадаўствам) плата за некаторыя вiды камунальных паслуг (вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, халоднае i гарачае водазабеспячэнне, каналiзацыя, газ) пры адсутнасцi ў спажыўцоў прыбораў iндывiдуальнага ўлiку расходу вады i газу не спаганяецца. Грамадзяне, якiя часова адсутнiчалi, не вызваляюцца ад унясення платы за ацяпленне жылога памяшкання, карыстанне лiфтамi, а таксама за тэхнiчнае абслугоўванне i адлiчэнняў на капiтальны рамонт дома. Для пераразлiку платы за камунальныя паслугi грамадзянiн, якi адсутнiчаў звыш 10 сутак запар, падае заяву ў арганiзацыю, якая робiць налiчэнне платы за камунальныя паслугi па месцы жыхарства (прапiскi). Пры выездзе ў сельскiя населеныя пункты (у тым лiку на дачныя ўчасткi) пераразлiк робiцца на падставе даведкi з часовага месца жыхарства. Дакладны парадак пераразлiку платы за камунальныя паслугi ўстаноўлены спецыяльным Палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 снежня 2005 года № 1466. Па сэнсу п. 1.7 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25.08.1999 г. № 1332 «Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi» i п. 10 Iнструкцыi аб парадку аплаты насельнiцтвам жыллёва-камунальных паслуг (зацверджана пастановай Мiнжылкамунгаса ад 24.05.2004 г. № 13) налiчэнне жыллёва-камунальных плацяжоў павiнна ажыццяўляцца па ўстаноўленых стаўках (тарыфах) з разлiку на кожнага пражываючага (прапiсанага) у дадзеным жылым памяшканнi. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта, вiдаць, тыповая сiтуацыя: у кватэры ЖБК жывуць дзецi; бацькi (члены ЖБК, уласнiкi жылля) — з’ехалi ў вёску. Цi павiнны яны плацiць за газ, ваду,
|
|