«Сутыкненне» — лепшы фiльм 2005 года
На 78-й цырымонii ўручэння прэмii «Оскар» у намiнацыi «Лепшы фiльм года» залатую статуэтку атрымала карцiна «Сутыкненне». Увогуле фiльм узяў тры Оскары (за лепшы арыгiнальны сцэнарый i за лепшы мантаж).
Фiльм расказвае пра 36 гадзiн з жыцця некалькiх жыхароў Лос-Анжэлеса. За гэты тэрмiн пераплятаюцца лёсы людзей, якiя нiколi раней не сустракалiся i жылi кожны ў сваёй плоскасцi. «Сутыкненне» — драматычны аповяд аб праблемах нецярплiвасцi, аб неабходнасцi пошуку кампрамiсаў i аб адзiноце. У фiльме знялiся Сандра Балак, Мэт Дзiлан, Дон Чыдл, Брэндан Фрэйзер, Тэрэнс Ховард, Тэндзi Ньютан. За лепшую рэжысёрскую работу Оскара атрымаў Энг Лi за карцiну «Гарбатая гара». Гэты ж фiльм прынёс Оскара за лепшы адаптаваны сцэнарый — Дзiяне Асане i Лары Макмертры. Уладальнiцай статуэткi за лепшую жаночую ролю стала актрыса Рыз Уiзерспун (фiльм Джэймса Мэнгоулда «Прайсцi па рысе»). Гэта яе першы Оскар. Акрамя таго, роля спявачкi кантры Джун Картэр прынесла актрысе «Залаты глобус» i ўзнагароду Амерыканскай гiльдыi кiнаакцёраў. За лепшую мужчынскую ролю статуэтку атрымаў акцёр Фiлiп Сеймур Хофман за ролю ў фiльме «Капотэ», якi распавядае аб працы вядомага амерыканскага пiсьменнiка Трумэна Капотэ над раманам «Халадна-кроўнае забойства». Гэта першы яго Оскар. Джордж Клунi атрымаў Оскара за лепшую мужчынскую ролю другога плана («Сiрыяна»). Клунi там стварыў вобраз агента ЦРУ Боба Барнса, якi працуе на Блiжнiм Усходзе. Для 44-гадовага акцёра гэта першы Оскар, прычым намiнаваўся ён адразу ў трох катэгорыях (як рэжысёр i як аўтар сцэнарыя). За лепшую ролю другога плана адзначылi Рэйчэл Вайс (фiльм «Верны садоўнiк» Фернарда Мэйрэлеса). Актрыса стварыла вобраз Тэсы Куэйл, жонкi брытанскага дыпламата, якi iмкнецца процiстаяць самавольствам фармацэўтычных кампанiй у Афрыцы. За аператарскую работу Оскар узяў Дзiон Бiб, якi працаваў на здымках фiльма Роба Маршала «Мемуары гейшы». «Кiнг Конг» Пiтэра Джэксана атрымаў Оскар за лепшыя спецэфекты i за лепшыя гукавыя спецэфекты. За лепшы замежны фiльм Оскар заваявала паўднёваафрыканская стужка «Цоцы» Гэйвiна Гуда. Лепшым поўнаметражным дакументальным фiльмам прызналi «Марш пiнгвiнаў» Люка Жаке, лепшай анiмацыяй — «Уолес i Громiт: праклён труса-пярэваратня» Нiка Парка i Стыва Бокса.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 78-й цырымонii ўручэння прэмii «Оскар» у намiнацыi «Лепшы фiльм года» залатую статуэтку атрымала карцiна «Сутыкненне»
|
|