21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На 100 мужчын — 114 жанчын

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Нашы лiчбы

Два працэнты ад плошчы Еўропы, а дакладней, 207,6 тысячы кв. км — гэта тэрыторыя Беларусi. Па памерах Рэспублiка Беларусь займае 13-е месца сярод еўрапейскiх дзяржаў.

Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, на 1 студзеня 2006 года колькасць насельнiцтва рэспублiкi склала 9750,2 тысячы чалавек i ў параўнаннi з папярэднiм годам скарацiлася на 49,9 тысячы, цi на 0,5 працэнта. Каля 73 працэнтаў ад агульнай колькасцi — гэта насельнiцтва гарадское. У Мiнску пражывае 1 мiльён 781 тысяча чалавек, цi каля адной пятай насельнiцтва краiны. Буйнейшымi гарадамi — з колькасцю насельнiцтва звыш 200 тысяч чалавек — з’яўляюцца Мiнск, Гомель, Магiлёў, Вiцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск.

Зараз у рэспублiцы пражывае 53,2 працэнта жанчын i адпаведна 46,8 працэнта мужчын. Iнакш кажучы, на 1000 мужчын даводзiцца 1138 жанчын. На працягу 2005 года было заключана каля 73 тысяч шлюбаў, што на 12,5 тысячы больш, чым у 2004-ым. Колькасць скасаванняў шлюбу практычна засталася на ўзроўнi 2004 года. У 2005 годзе на 1000 шлюбаў прыпадала 420 скасаванняў.

У Беларусi пражываюць прадстаўнiкi звыш 130 нацыянальнасцяў, сярод якiх 81,2 працэнта — беларусы, 11,4 — рускiя, каля 4 — палякi i каля 3,5 працэнта — iншыя нацыянальнасцi.

Насельнiцтва ў працаздольным узросце складае 61,6 працэнта агульнай колькасцi, маладзей працаздольнага ўзросту — 17,2 працэнта, старэй — 21,2 працэнта. Сярэднi ўзрост працуючых — 39,8 года. Самай шматлiкай групай сярод працуючых з’яўляюцца асобы ва ўзросце 30—49 гадоў, моладзь ва ўзросце да 30 гадоў складае 23 працэнты.

Паводле папярэднiх статыстычных даных, у 2005 годзе ў эканомiцы краiны было занята 4,3 млн чалавек, 79 працэнтаў з якiх працавалi ў гарадах i пасёлках гарадскога тыпу, 21 працэнт — у сельскiх населеных пунктах. Удзельная вага занятых у недзяржаўным сектары павялiчылася з 40 працэнтаў у 1995 годзе да 48 працэнтаў у 2005-ым. У параўнаннi з 1995 годам колькасць занятых у сельскай гаспадарцы зменшылася на 46 працэнтаў, на прамысловых прадпрыемствах — на 5 працэнтаў. Колькасць занятых у гандлi вырасла на 25 працэнтаў, у фiнансах i крэдытаваннi — на 29, ахове здароўя — на 12 i адукацыi — на 11 працэнтаў. Калi ў 1995 годзе ў галiнах, якiя вырабляюць тавары, было занята 55 працэнтаў агульнай колькасцi працуючых, а ў галiнах, якiя аказваюць паслугi, — 45 працэнтаў, то ў 2005 годзе — адпаведна 47 i 53 працэнты.

У 2005 годзе на набыццё тавараў i аплату паслуг насельнiцтва выкарыстоўвала 82,8 працэнта агульнага аб’ёму грашовых даходаў, на аплату абавязковых плацяжоў i добраахвотных узносаў — 12,6 працэнта, на назапашванне зберажэнняў ва ўкладах i каштоўных паперах, уключаючы сальда пакупкi i продажу замежнай валюты, — 3,9 працэнта.



 
Теги: Курсы валют, Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два працэнты ад плошчы Еўропы, а дакладней, 207,6 тысячы кв. км — гэта тэрыторыя Беларусi. Па памерах Рэспублiка Беларусь займае 13-е месца сярод еўра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика