21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiктар Калбанаў: «Трэба павялiчыць час зносiнаў урача i пацыента»

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

«Павышэнне даступнасцi i якасцi амбулаторна-полiклiнiчнай дапамогi з’яўляецца прыярытэтным накiрункам для айчыннай сiстэмы аховы здароўя», — аб гэтым на прэс-канферэнцыi ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявiў першы намеснiк мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Вiктар Калбанаў.

На кожнага жыхара Беларусi прыпадае зараз 12,4 наведванняў урачоў за год, i гэта без улiку наведванняў ведамасных медыцынскiх службаў цi прыватных медыцынскiх устаноў. Для параўнання, у эканамiчна развiтых еўрапейскiх краiнах на аднаго жыхара прыпадае ў сярэднiм па 5—7 наведванняў ўрачоў, а ў Расiйскай Федэрацыi — 9. Для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельнiцтва карэкцiруецца рэжым працы амбулаторна-полiклiнiчных устаноў з улiкам транспартных патокаў у сельскай мясцовасцi, рэгiстратуры аснашчаюцца шматканальнай тэлефоннай сувяззю, паступова камп’ютарызуюцца i пераходзяць на працу па прынцыпу «аднаго акна». Шырока выкарыстоўваецца папярэднi запiс, а таксама самазапiс да ўрача, а ў адной са сталiчных палiклiнiк пачала дзейнiчаць сiстэма заказа талонаў да ўрача праз сетку Iнтэрнэт.

Для спрашчэння рэцэптурнага водпуску лекаў практыкуецца аднаразовая выпiска лекаў на перыяд да трох месяцаў. «Але гэта зусiм не азначае, што пацыент на цэлыя тры месяцы выпадае з-пад медыцынскага кантролю, — патлумачыў Вiктар Калбанаў. — Такая практыка распаўсюджваецца толькi на пацыентаў з хранiчнымi захворваннямi, якiм патрабуецца працяглае лекавае лячэнне».

У высокай ступенi даступнасць медыцынскай дапамогi залежыць ад забяспечанасцi амбулаторна-полiклiнiчных устаноў медыцынскiмi кадрамi. Сёння ў краiне на 10 тысяч насельнiцтва прыпадае 46 урачоў. Гэта зноў-такi больш, чым у эканамiчна развiтых краiнах свету (акрамя Iталii), але калi ўлiчваць толькi долю урачоў, якiя непасрэдна выконваюць лячэбныя функцыi, то iстотнай рознiцы ва ўзроўнях забяспечанасцi ўрачамi няма. Цяпер першаснае звяно медыцыны адчувае кадравы голад, i гэта нягледзячы на ўстаноўленыя летась надбаўкi да заработнай платы ўрачоў агульнай практыкi i ўчастковай службы.

У адпаведнасцi з даручэннем кiраўнiка дзяржавы, у 2001—2003 гадах прыём у вышэйшыя медыцынскiя ўстановы адукацыi за кошт рэспублiканскага бюджэту быў павялiчаны на 40 працэнтаў. На працягу трох апошнiх гадоў ён складаў 1776 чалавек, а ў 2006 годзе яго плануецца павялiчыць да 1840 чалавек. Плюс ёсць намер крыху павялiчыць набор студэнтаў на платную форму навучання. Праўда, у медыцынскiх ВНУ традыцыйна вельмi асцярожна ставяцца да гэтага пытання, бо для iх галоўнае — не колькасць, а якасць падрыхтоўкi будучых спецыялiстаў.

У першую чаргу выпускнiкi медыцынскiх ВНУ накiроўваюцца працаваць у першаснае звяно i ва ўстановы аховы здароўя, размешчаныя ў сельскай мясцовасцi. Так, у мiнулым годзе колькасць сельскiх амбулаторый, неўкамплектаваных урачамi, скарацiлася на трэць — з 66 да 45, а колькасць неўкамплектаваных урачамi ўчастковых бальнiц — з 9 да 4. У гэтым годзе ў Вiцебскiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце адбудзецца першы выпуск урачоў-стаматолагаў, што таксама дазволiць вырашыць кадравы дэфiцыт у некаторых рэгiёнах. «Паводле нашых падлiкаў, цалкам нам удасца вырашыць кадравыя праблемы ў першасным звяне медыцыны недзе на працягу двух-трох блiжэйшых гадоў», — падзялiўся сваiмi меркаваннямi першы намеснiк мiнiстра.

Паводле слоў Вiктара Калбанава, калi на Захадзе больш за палову ўрачоў складаюць спецыялiсты агульнай урачэбнай практыкi, то ў нас большую палову складаюць вузкiя спецыялiсты. На жаль, але нярэдка ўчастковыя ўрачы выконваюць толькi функцыi «стрэлачнiкаў» — каардынуюць патокi пацыентаў i выдаюць накiраваннi да ўрачоў вузкiх спецыяльнасцяў. «Гэту практыку трэба змяняць i ўчастковыя тэрапеўты павiнны браць на сябе большую адказнасць. Але, найперш, нам трэба павялiчыць час зносiнаў тэрапеўта i пацыента», — падкрэслiў Вiктар Калбанаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Павышэнне даступнасцi i якасцi амбулаторна-полiклiнiчнай дапамогi з’яўляецца прыярытэтным накiрункам для айчыннай сiстэмы аховы здароўя», — аб гэтым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика