Да iнфаркту падштурхнуў Цэлебрэкс?Інфарм-укол Вучоныя не ўпэўнены ў бяспецы вядомага болесуцiшальнага прэпарата Цэлебрэкс. Паводле даных новазеландскага даследчыка прафесара Рычарда Бiзлi, яго выкарыстанне амаль удвая павялiчвае верагоднасць iнфаркту i iнсульту.Распрацаваны кампанiяй Pfizer Цэлебрэкс адносiцца да таго ж сямейства прэпаратаў, што i прадукт кампанii Merck Вiокс, якi быў адазваны з сусветных рынкаў у 2004 годзе пасля таго, як высветлiлася, што яго ўжыванне звязана з павелiчэннем верагоднасцi iнфарктаў i iнсультаў у 2,4 раза. У вынiку супастаўлення даных некалькiх даследаванняў Цэлебрэкс вынiковы паказчык павелiчэння рызыкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў склаў 1,8 раза. Прадстаўнiкi кампанii Pfizer спасылаюцца на вынiкi iншага, больш маштабнага даследавання, якое паказала, што Цэлебрэкс не больш небяспечны, чым iншыя абязбольвальныя. Гэта даследаванне, дарэчы, ахапiла звыш 44 тысяч пацыентаў. НЯЎЖО ДЭЗАДАРАНТЫ ШКОДЗЯЦЬ? Вучоныя мяркуюць, што хiмiчныя рэчывы, якiя ўтрымлiваюць дэзадаранты, могуць пранiкаць праз скуру i iмiтаваць работу жаночага палавога гармона — эстрагена. У вынiку гэтага працэсу павялiчваецца рызыка развiцця раку малочнай залозы. Адназначнага заключэння пакуль няма, аднак мяркуецца, што любыя кампаненты навакольнага асяроддзя з эстрагеннай актыўнасцю, здольныя пранiкаць у тканкi грудзей, тэарэтычна могуць уплываць на развiццё раку малочнай залозы. Сярод шкодных рэчываў — солi алюмiнiю, кадмiй. Iншыя спецыялiсты ў галiне ракавых захворванняў кажуць, што пакуль няма нiякiх надзейных навуковых доказаў, якiя ўказваюць на 100-працэнтную сувязь памiж дэзадарантам супраць поту i ракам малочнай залозы. ГЭТКIЯ КАРЫСНЫЯ IНФЕКЦЫI? Амерыканскiя мiкрабiёлагi заявiлi, што хранiчныя вiрусныя i бактэрыяльныя iнфекцыi прыносяць арганiзму не толькi шкоду, але i карысць. Вядома, што iнфiцыраванне Helicobacter pylori не заўсёды прыводзiць да язвы. Абсалютная большасць насельнiцтва заражана гэтай бактэрыяй, але не мае праяў хваробы. Разам з шырокiм распаўсюджваннем метадаў ачысткi вады людзi пачалi радзей заражацца Helicobacter. Адначасова знiзiлася захворванне на язву i рак страўнiка, але... павялiчылася распаўсюджанасць раку стрававода. Магчыма, iнфiцыраванне папярэджвала ад гэтага вiду раку. Вядома, што па меры змяншэння колькасцi iнфекцый у свеце павялiчваецца распаўсюджанасць аутаiмунных захворванняў, такiх, як язвенны калiт, хвароба Крона, цукровы дыябет. Даследчыкi асцярожна мяркуюць, што хранiчная iнфекцыя робiць iмунную сiстэму менш уразлiвай для iншых хвароб. Пакуль не зразумела, чаму ў арганiзме адных людзей iнфекцыя проста захоўваецца, а ў другiх выклiкае цяжкiя захворваннi. Вiдавочна, патрабуюцца далейшыя даследаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя не ўпэўнены ў бяспецы вядомага болесуцiшальнага прэпарата Цэлебрэкс. Паводле даных новазеландскага даследчыка прафесара Рычарда Бiзлi, яго вык
|
|