21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шматдзетная сям’я: хто галоўнакамандуючы?

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Чацвёра дзяцей ў сям’i — гэта i адзiн кавалак торта на ўсiх, i чатыры днi нараджэння, i чатыры падарункi на Новы год. Шматдзетная мацi заўсёды ў клопатах, яна занятая бясконцымi справамi па гаспадарцы, доглядам за кватэрай, выхаваннем...

...Наталля i Эраст Лычаўкi пазнаёмiлiся ў студэнцкiм будатрадзе. Ён вучыўся на другiм курсе радыётэхнiчнага iнстытута, яна скончыла першы. Вяселле згулялi на апошнiм годзе навучання. I пайшлi дзеткi — спачатку нарадзiўся Васiль, потым Аляксандр, а праз шэсць гадоў з’явiлiся на свет Яўген, за iм i Ганна. Час iшоў, i сёння старэйшыя дзецi ўжо самастойна пракладваюць шляхi ў жыццё, а малодшыя вучацца ў школе.

Мы сустрэлiся з Наталляй Васiльеўнай у яе дома, у звычайнай, утульнай мiнскай кватэры.

— Наталля Васiльеўна, а не страшна заводзiць чатырох дзяцей?

— Не, раней мы над гэтым нават не думалi. Як муж скончыў iнстытут i пачаў працаваць, дык адразу ж сталi ў чаргу на кааператыў. Некаторы час пажылi на кватэрах, пакуль не атрымалi ўласную, чатырохпакаёвую. Калi жыллёвыя справы вырашаны, далей ужо лягчэй.

— А зараз? Вядома ж, шматдзетным сем’ям не вельмi лёгка ў фiнансавым плане?

— Так. Але «выкручваемся». Старэйшыя дзецi ўжо могуць адносна сябе забяспечваць — працуюць час ад часу. Я дзесяць гадоў даглядала дзяцей, таму сядзела дома, i толькi не так даўно ўладкавалася на працу. Невялiкi заробак, але ўсё ж такi дапамога. Муж працуе на прыборабудаўнiчым заводзе. Увогуле, калi падлiчыць, то ў месяц на аднаго члена шматдзетнай сям’i ў нашай краiне павiнна прыходзiцца каля чатырохсот-пяцiсот тысяч рублёў. Тады будзе ўсё добра.

...Канешне, нiводзiн муж нiколi не прызнаецца, але «галоўнакамандуючы» ў шматдзетнай сям’i звычайна жанчына:

— У нашым доме патрыярхальныя законы, — смяецца Наталля Васiльеўна. — Муж павiнен зарабляць i прыносiць грошы ў сям’ю, а жонка даглядае дом. На мне i паходы па магазiнах, i мыццё-гатаванне-ўборка. Але ж самая вялiкая справа — гэта дзецi.

— Трэба, каб да шматдзетных сем’яў ставiлiся з павагай. Памятаю, як у пачатку дзевяностых гадоў у магазiнах быў прадуктовы дэфiцыт, вялiзныя чэргi стаялi паўсюль. А мы ўсе тавары набывалi без чаргi, i прадуктаў давалi ўдвая больш. Тады нашае «льготнае» становiшча ў некага выклiкала i шмат незадаволенасцi. Людзi ў чэргах часам крычалi, лаялiся: маўляў, нарадзiлi шмат дзяцей, а кармiць няма чым. Сёння сiтуацыя значна палепшылася, але не-не, ды i пачуеш што-небудзь брыдкае. Нельга так.

... Галоўны скарб кватэры — гэта кнiгi. Яны стаяць ва ўсiх пакоях, у шафах i на палiцах. Сямейная бiблiятэка складаецца з тысячы тамоў. У ёй i заключаны галоўны сакрэт выхавання:

— Нашыя дзецi выраслi на кнiгах. I зараз мы ўсе свабодныя грошы аддаём на цiкавую лiтаратуру. Гэта самы лепшы педагог — калi дзецей шмат, то не заўсёды хапае часу за ўсiмi сачыць, выслухаць, дапамагчы.

— А можа, iснуе некалькi саветаў па выхаванню дзяцей? Вы ж вопытная мацi...

— Дзяцей трэба Выхоўваць. З вялiкай лiтары. Не так даўно ў школе, дзе навучаюцца Яўген i Ганна, правялi апытанне. Высветлiлася, што сённяшнiя хлопцы жадаюць стаць бiзнэсменамi, а дзяўчаты, усе як адна, — адвакатамi. Гэта яны з серыялаў нагледзелiся. Адсюль i пайшло, што адразу ж пасля школы ўсе жадаюць мець кватэру, машыну i iншыя даброты. Таму што бацькi не растлумачылi, што проста так нiчога не даецца, усё трэба зарабляць уласнымi рукамi, вучыцца, набываць прафесiю. Зразумела, аднаго лягчэй паставiць на ногi, чым чатырох. Аднак у дзяцей у шматдзетных сем’ях капрызаў менш — яны разумеюць, што бацькi не могуць задаволiць усе без выключэння патрэбы.

— Але дзяржава павiнна падтрымлiваць?

— Раней, калi дзецi ў нас былi маленькiя, сям’я атрымлiвала дапамогу, датацыi, дзецi бясплатна харчавалiся ў школе. Быў такi перыяд, калi зарплата мужа была мiзэрная. Дапамога дзяржавы тады вельмi паспрыяла. А наогул я лiчу, што шматдзетныя сем’i трэба падтрымлiваць матэрыяльна толькi ў тым выпадку, калi яны па-сапраўднаму заклапочаны выхаваннем дзяцей. Як у Францыi. Чула, што там дзейнiчае спецыяльная дзiцячая палiцыя, якая сочыць за тым, як выконваюць бацькi свае абавязкi. У нашай краiне дзяржава таксама павiнна даваць грошы, датацыi, жыллё толькi «сапраўдным» бацькам... А не так, як часам адбываецца — шматдзетная сям’я, а бацькi алкаголiкi.

Размову прыпыняе вялiзны чорны кот. Скокнуў на каленi, i пачаў лашчыцца. Катоў у кватэры ажно тры — Чарльз, Маркiза i Машка. Дзе жывёлы ў доме, там заўсёды лад i добрыя адносiны. Час ад часу ў кватэры з’яўляюцца i сабакi. Iх падбiралi на вулiцы, i прыносiлi пакармiць i абагрэць. Аднойчы, праз некалькi тыдняў пасля таго, як узялi з вулiцы цяжарную сабачку, па кватэры пачалi гуляць шэсць нованароджаных шчанят. Жывёл любяць усе — i малыя, i старэйшыя. «А як ладзяць памiж сабой дзецi?», — пытаюся ў Сашы, старэйшага сына.

— У нас розныя захапленнi. Я люблю вандраваць — аўтастопам. Амаль усю краiну пабачыў, i частку Расii праехаў — Салаўкi, Сiбiр. А вось Яўген у нас астраном, вельмi падабаецца яму гэта навука. Як ладзiм? Урокi правяраем (усмiхаецца). Зойдзеш у пакой i пытаешся — зрабiў хатняе заданне цi не? Калi адказ адмоўны, пачынаецца «выхаваўчая праца» (смяецца). Я жартую, усе мы добра ладзiм. Часам дапамагаем па матэматыцы, фiзiцы.

I апошняе пытанне, якое так хацелася задаць Наталлi Васiльеўне яшчэ ў пачатку размовы: «Цi вырашаць шматдзетныя сем’i праблему нараджальнасцi»?

— Справа ў тым, што ў некаторых сем’ях зараз толькi адно дзiця. Бацькi лiчаць, што дастаткова. I такiх выпадкаў большасць. Таму шматдзетныя сем’i дэмаграфiчную праблему не вырашаць. Я мяркую, што кожная маладая пара павiнна мець дзвое-трое дзяцей. З iншага боку, пакаленне, да якога належаць мае старэйшыя сыны, з’явiлася на свет у васьмiдзесятых. Тады быў бум нараджальнасцi, i гэтая моладзь павiнна выправiць сiтуацыю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра дзяцей ў сям’i — гэта i адзiн кавалак торта на ўсiх, i чатыры днi нараджэння, i чатыры падарункi на Новы год. Шматдзетная мацi заўсёды ў клопа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика