21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзелавое мацярынства

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

Погляд

Здаецца, зусiм нядаўна мы хвалiлi мудрых заканадаўцаў, якiя зрабiлi рэальнасцю трохгадовы водпуск па догляду за дзiцём. Новай нормай з удзячнасцю i ахвотай карысталiся амаль усе мамы. Аднак прайшло больш за дзесяць гадоў, i ў краiне яўна вызначылася iншая тэндэнцыя — гадаваць i выхоўваць малых без адрыву ад вытворчасцi. У свой час спявачка Ларыса Грыбалёва выйшла на сцэну Палаца Рэспублiкi праз два тыднi пасля родаў, пакiнуўшы нованароджанага сыночка Арсенiя i дачку Алiсу пад наглядам сястры. А вось зорка беларускай эстрады Алеся Ярмоленка ў першы раз узяла з сабой сына Анатоля на гастролi, калi таму споўнiлася шэсць месяцаў.

Дарэчы, спалучаць кар’еру i мацярынства iмкнуцца не толькi зоркi кiно, эстрады, тэлебачання, спорту цi паспяховыя бiзнэс-лэдзi — гераiнi глянцавых часопiсаў, якiя ўпэўнена крочаць па жыцці з партфельчыкам з кракадзiлавай скуры. Многiя проста вымушаны паставiць на першае месца працу... Што страчваюць i што набываюць ад свайго дзелавога мацярынства жанчыны? Такое пытанне мы задалi траiм нашым гераiням, з якiх, праўда, толькi адна дазволiла назваць сваю фамiлiю.

* * *

У чатырохгадовай Лары ёсць няня i зноў няня — лабрадор Стары. А яшчэ — безлiч разнастайных цацак, асабiсты басейн i нават джып, няхай, i дзiцячы. Лара займаецца танцамi i ангельскай мовай, па аўторках i чацвяргах у дзяўчынкi — урокi скрыпкi, у перспектыве — зразуменне камп’ютарнай граматы. А вось мама ў яе — па нядзелях...

Нараджэнне другой дачкi Iрына называе не iнакш як запланаваным. «Я зразумела, што хачу яшчэ адно дзiця, калi Ленцы споўнiлася васемнаццаць (зараз дзяўчына вучыцца ў Лондане), i хоць ведала, што зараз — не час, вырашыла пайсцi на гэты крок», — гаворыць Iрына. Чаму? Справы аўдытарскай фiрмы (сем гадоў таму — невялiчкай канторкi з непрэзентабельным офiсам), якую яна ўзначальвае, нечакана пайшлi ўгору, агульнавядомая прымаўка — грошы iдуць да грошаў — апраўдала сябе i на гэта раз. Атрымлiваецца, бiзнэс адначасова i адпускаў, i не дазваляў пайсцi ў дэкрэт...

На працу Iрына выйшла праз месяц пасля родаў. Гаворыць, што родныя i блiзкiя толькi спачувальна пакруцiлi пальцам ля скронi. У той час як яна — у свае сорак з невялiчкiм — была ўпэўнена: усё ў яе атрымаецца, сiлы знойдуцца i на працу, i на малога. Цi не перажывала, што пакiдае дачушку? Лару спачатку даглядала мацi Iры, потым — няня i выхавальнiца. «Так, пра першыя ўзлёты i падзеннi Лары я часцяком даведвалася па тэлефоне, — гаворыць Iрына. — Ды i, як вы здагадваецеся, — першым яе словам было зусiм не «мама». Цi шкадую? Я ўспамiнаю сваё дзяцiнства, якое, на жаль, вельмi ўжо адрознiваецца ад Ларынага. I ўпэўнена, што забяспечу ёй выдатную адукацыю, вартае жыццё. Яна зразумее, што я мела рацыю. Потым».

* * *

З Пухавiчаў у Мiнск Вольга пераехала паўтара года таму. З пошукамi працы ёй дапамагала аднакласнiца: на месца афiцыянткi ў адным з фешэнебельных рэстаранаў маладая жанчына згадзiлася адразу. Жыллё за вельмi прымальны кошт знайшлося лiтаральна ў дзень прыезду, адзiнае, гаспадыня агаварыла: нiякiх дзяцей. Тады гэта здавалася дробяззю, бо жыццё ў Мiнску — гэта дзiвосная ў параўнаннi з райцэнтрам зарплата i мiльён магчымасцяў, а дачку Таню, што засталася з бабуляй, можна будзе перавезцi потым, калi паднакопяцца грошы.

На першую лiнейку Танi Вольга спазнiлася, замiтусiлася — купляла самы-самы раскошны букет, усё ўяўляла, як цудоўна гэта будзе: яе дзяўчынка, мiлыя коскi, бярэмя пiвонь i, як водзiцца, не паспела на патрэбны цягнiк. «Таня два днi мне дзяўбла: «Ты ж абяцала!» А я праплакала паўночы, шкадуючы яе i сябе. Але да рашэння не прыйшла: забраць дачку, якую, па вялiкаму рахунку, няма на каго пакiнуць, пакуль не магу, як, зрэшты, i вярнуцца дамоў. Вось i жыву ў замкнутым коле: памiж Пухавiчамi i Мiнскам, памiж грашыма i шчасцем». А Таня кажа, што калi вырасце, стане афiцыянткай, каб заўжды быць з мацi.

* * *

Многiм вядомая песня «Я у бабушки живу» амаль цалкам спiсана з жыцця. Дачка Ядвiгi Паплаўскай i Аляксандра Цiхановiча Настасся i сапраўды выхоўвалася бабулямi, дзядулямi i цёткамi. Але сцвярджае, што нiякай крыўды на бацькоў не захавала. «Гэта калi б тата i мама пасля таго, як увесь час знаходзiлiся ля мяне, на доўгi час паехалi ў камандзiроўку, было б гора. А так я iх не вельмi часта бачыла, таму да шматлiкiх гастроляў (у якiя яны, здаралася, бралi i мяне) адносiлася спакойна», — гаворыць Анастасiя Цiхановiч, сыну якой — Iвану — ужо споўнiлася два гады. Да года хлопчыка Настасся выхоўвала самастойна, праўда, ёй вельмi дапамагаў муж Дзмiтрый, але потым маладую маму запрасiлi весцi праект «Зорны дылiжанс», i яна не змагла адмовiць. Таму ўжо ў годзiк у Iвана з’явiлася няня, якой Настасся ну вельмi задаволена. «Не, нашы бацькi ў выхаваннi Iвана амаль не ўдзельнiчаюць, — кажа спявачка. — Але гэта можна зразумець: мае тата i мама амаль увесь час на гастролях, а Дзмiтрыя — жывуць у Расii». У той жа час тэлевядучая лiчыць, што пры жаданнi кожная жанчына можа сумяшчаць працу i выхаванне малога. I вельмi дрэнна, калi маладая мама вымушана адмовiцца ад кар’еры дзеля дзiця, цi наадварот.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, зусiм нядаўна мы хвалiлi мудрых заканадаўцаў, якiя зрабiлi рэальнасцю трохгадовы водпуск па догляду за дзiцём. Новай нормай з удзячнасцю i ах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика