21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правы. Парады. Дапамога

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы і сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА, намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Валянцiна Пятроўна СЯРГЕЕВА, а таксама начальнiк аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей Iван Пятровiч НАГIБIН.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 23, 24, 25 лютага, 1, 2, 3 сакавіка.)

— Наколькi вядома, у Беларусi плануецца стварыць службу сядзелак. Хто зможа скарыстацца iх паслугамi, на якiх умовах i, уласна кажучы, што павiнна рабiць сядзелка?

Канстанцiн МАНЁНАК, г. Мiнск

— Пакуль iнстытут сядзелак яшчэ знаходзiцца ў стадыi станаўлення. I сёння парадак i ўмовы прадастаўлення паслуг па дзённаму нагляду за непрацаздольнымi грамадзянамi, якiя страцiлi здольнасцi да самаабслугоўвання, цi так званых паслуг сядзелак (маюцца на ўвазе выкананне медыцынскiх працэдур, прызначаных урачом палiклiнiкi, штодзённы гiгiенiчны догляд i гiгiенiчная апрацоўка, падаграванне i прыгатаванне ежы, кармленне, мыццё посуду, змена бялiзны i адзення i г.д.) такiя ж, як i пры прадастаўленнi паслуг сацыяльнага работнiка. Iншымi словамi, паслугi сядзелкi аказваюцца бясплатна або на ўмовах поўнай цi частковай аплаты — у залежнасцi ад сацыяльнага i матэрыяльнага стану непрацаздольнага чалавека.

Мiж тым, згодна з пастановай нашага мiнiстэрства ад 23 снежня 2005 года, паслугi па догляду за непрацаздольнымi грамадзянамi могуць аказвацца таксама ў вячэрнi час, па выхадных або святочных днях. Аднак у гэтым выпадку паслугi сядзелак усiм грамадзянам без выключэння прадастаўляюцца толькi на ўмовах поўнай аплаты.

— Бачыў рэпартаж па тэлебачаннi, у якiм распавядалася, што ў Мiнску пачало работу «сацыяльнае таксi». Колькi яно каштуе i хто iм можа скарыстацца? У прыватнасцi, цi прызначана «сацыяльнае таксi» для iнвалiдаў II групы агульнага захворвання?

Мiкалай ЛАДУЦЬКА, г. Мiнск

— «Сацыяльнае таксi», аб якiм вы пытаецеся, арганiзавана гарадскiм прадпрыемствам «Прыватнае таксi 007». Яго паслугi з 50-працэнтнай скiдкай ад поўнай аплаты за праезд прадастаўляюцца толькi iнвалiдам-калясачнiкам, якiя робяць паездкi па сацыяльна-значных патрэбах, да прыкладу, у бальнiцу цi ў таварыства iнвалiдаў. Прычым паслугi «сацыяльнага таксi» аказваюцца на падставе спецыяльнага талона, што выдаецца ва ўпраўленнi па працы i сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсii. Дарэчы, можна дадаць, што выклiкаць само таксi можна штодзённа з 7.00 да 21.00 па тэлефоне 007.

— Турбуюць з Заводскага раёна Мiнска. А пытанне наступнае: цi можа МРЭК адмовiцца даць заключэнне аб неабходнасцi сталага догляду 69-гадоваму чалавеку, якi з’яўляецца iнвалiдам II групы? I цi магчыма аформiцца на надом-нае абслугоўванне без такога заключэння?

— Сапраўды, для залiчэння на надомнае абслугоўванне неабходна заключэнне лячэбна-прафiлактычнай установы аб патрэбе ў абслугоўваннi i аб адсутнасцi да яго медыцынскiх процiпаказанняў — у прыватнасцi, такiмi процiпаказаннямi з’яўляецца наяўнасць у грамадзянiна псiхiчных, венерычных, каранцiнных, iнфекцыйных захворванняў, бактэрыяносьбiцтва, актыўных формаў туберкулёзу i iншых хвароб, якiя трэба лячыць у спецыялiзаваных медустановах, а таксама п’янства, алкагалiзм, наркаманiя. Аднак згаданае вамi заключэнне аб неабходнасцi сталага догляду для афармлення на надомнае абслугоўванне не патрабуецца.

— Патлумачце, якiмi льготамi можа карыстацца iнвалiд II групы агульнага захворвання?

Сямён ЗАХАРЧАНКА, г. Мiнск

— Згодна з нашым заканадаўствам, для iнвалiдаў II групы прадугледжаны наступныя льготы: 90-працэнтная скiдка з кошту лекаў, а пры захворваннях хiрургiчнага профiлю i наяўнасцi заключэння УКК — перавязачных матэрыялаў; выраб i рамонт за кошт бюджэту усiх вiдаў пратэзаў (за выключэннем зубных пратэзаў з каштоўных металаў); забеспячэнне бясплатна або на льготных умовах тэхнiчнымi сродкамi рэабiлiтацыi па заключэнню УКК цi МРЭК; бясплатны праезд на ўсiх вiдах гарадскога i прыгараднага пасажырскага транспарту (апроч таксi), а пры пражываннi ў сельскай мясцовасцi — таксама на мiжгароднiх аўтобусах у межах свайго адмiнiстрацыйнага раёна; 50-працэнтная скiдка з кошту праезду на ўнутраных лiнiях паветранага, чыгуначнага, рачнога i аўтамабiльнага транспарту з 1 кастрычнiка па 15 мая i адзiн раз — у астатнi час года; льготная ўстаноўка па-за чаргой кватэрнага тэлефона на ўмовах i ў парадку, прадугледжаных заканадаўствам; першачарговае забеспячэнне ( пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) бясплатнай санаторна-курортнай пуцёўкай праз органы працы i сацыяльнай абароны па месцы атрымання пенсii. Плюс да таго, малазабяспечаныя iнвалiды, якiя знаходзяцца ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, маюць права на аднаразовае пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Нарэшце, iнвалiдам II групы, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i, прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка па аплаце: за карыстанне тэлефонам (апроч мiжгароднiх i мiжнародных размоў); за камунальныя паслугi (гарачая i халодная вада, каналiзацыя, газ, электра- i цеплаэнергiя, лiфты, вываз смецця); скiдка з кошту палiва, якое набываецца ў межах вызначаных нормаў, пры пражываннi ў дамах без цэнтралiзаванага ацяплення; 50-працэнтная скiдка за карыстанне жылым памяшканнем у межах 20 квадратных метраў агульнай плошчы i тэхнiчнае абслугоўванне, пры гэтым «лiшняя» плошча (да 20 «квадратаў») аплачваецца ў аднаразовым памеры.

— З’яўляюся iнвалiдам I групы, але, паколькi жыву разам з працаздольнымi дзецьмi, не карыстаюся нiякiмi льготамi — за выключэннем iльгот на лекi. Цi справядлiва гэта?

Людмiла Станiславаўна IВАНОВА, г. Быхаў

— Сапраўды, iнвалiдам I групы, якiя пражываюць разам з працаздольнымi членамi сям’i (i, у прыватнасцi, з дзецьмi), iльготы па аплаце жыллёва-камунальных паслуг не прадастаўляюцца. I такi падыход тлумачыцца тым, што, згодна з Кодэксам аб шлюбе i сям’i, утрыманне непрацаздольных бацькоў — прамы абавязак iх паўналетнiх працаздольных дзяцей. Разам з тым, Людмiла Станiславаўна, дазвольце нагадаць, што шэрагам iльгот вы, як iнвалiд I групы, усё ж можаце карыстацца — маюцца на ўвазе, да прыкладу, льготы па леках, па прадастаўленню i рамонту пратэзна-артапедычных вырабаў, iльготы па праезду i г.д.

— Цi захавае свае льготы 68-гадовая жанчына — iнвалiд II групы, якая выйдзе замуж i прапiша мужа ў сябе?

Мiхаiл Iванавiч СЕЎРЫК, Капыльскi раён

— Калi муж будзе непрацаздольным, то непасрэдна жанчына — iнвалiд II групы свае льготы па жыллёва-камунальных паслугах захавае. Аднак трэба заўважыць, што такiя льготы прадугледжаны толькi для iнвалiдаў I i II груп. Адпаведна, яны не распаўсюджваюцца на iншых непрацаздольных членаў iх сем’яў.

— Паколькi мне ўжо 79 гадоў i з’яўляюся iнвалiдам II групы, узяў жыць да сябе ўнучку. Аднак цiкава: цi захаваюцца ў такiм выпадку мае ранейшыя льготы?

I такое пытанне. Цi не варта нам, па прыкладу Расii, замянiць iльготы на грашовыя кампенсацыi? Скажам, мне ўжо цяжка хадзiць i таму я ўвогуле не карыстаюся грамадскiм транспартам. Атрымлiваецца, што фармальна льгота па праезду ў мяне ёсць. Але фактычна — яе няма.

Iван Уладзiмiравiч АЖГIРЭВIЧ, г. Стоўбцы

— Зноў-такi адзначым: iльготы па жыллёва-камунальных паслугах распаўсюджваюцца на iнвалiдаў I i II груп, якiя не маюць працаздольных членаў сям’i. Таму, Iван Уладзiмiравiч, калi з вамi прапiшацца працаздольная ўнучка, то падстаў для прадастаўлення гэтых iльгот ужо не будзе.

I наконт другога пытання. Так, у цяперашнi час у Беларусi, як i ў iншых краiнах СНД, вядзецца работа па аптымiзацыi дзяржаўных сацыяльных iльгот i гарантый. Аднак змяненне заканадаўства i замену льгот на грашовыя кампенсацыi мы лiчым немэтазгодным.

— У мяне прапiсаны сын, але фактычна ён вось ужо 15 гадоў пражывае ў iншым месцы. З улiкам гэтага, чаму я, як iнвалiд II групы i ветэран працы, не карыстаюся льготамi?

— Варта паўтарыцца, што льготы па камунальных паслугах не прадастаўляюцца таму, што з вамi прапiсаны працаздольны сын. I каб вы атрымалi гэтыя льготы, трэба, каб сын быў прапiсаны па месцы сталага пражывання. Што ж да астатнiх вiдаў ільгот (па леках, праезду i г.д.), то, незалежна ад прапiскi сына, яны захоўваюцца.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць намеснiк мiнiстра працы і сацыяльнай абароны Валяр’ян Васiльевiч КАРОЛЬ, начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика