Прадаў чэкi? Не забудзь заплацiць падаткi
Сяргей РАСОЛЬКА
Актуальна У рэдакцыю працягваюць паступаць звароты грамадзян, якiя датычаць iснуючага парадку абкладання падаходным падаткам даходаў, атрыманых ад рэалiзацыi iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Да прыкладу, апошнi званок быў ад нашай даўняй падпiсчыцы са Свiслацкага раёна. Яе дачка, якая пражывае ў Гродне, у канцы мiнулага года прадала ўласныя чэкi «Жыллё». Пра тое, што неабходна прадставiць па- датковую дэкларацыю, не ведала. Цяпер ёй трэба заплацiць падатак у памеры 80 тысяч рублёў. А яшчэ ў падатковым органе жанчыну могуць прыцягнуць да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу...Чаму ўзнiк ажыятаж Мяркуючы па зваротах у рэдакцыю, у падобнае становiшча трапiлi многiя грамадзяне. Прычынай таму, як мы ўжо адзначалi ў нашых ранейшых публiкацыях, стала значнае павелiчэнне колькасцi здзейсненых фiзiчнымi асобамi здзелак па адчужэнню iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» напрыканцы мiнулага года. У сваю чаргу гэта было звязана з уступленнем у сiлу палажэнняў Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Згодна з iмi, не перарэгiстраваныя ў тэрмiн да 1 студзеня 2006 года чэкi лiчылiся пасля гэтай даты несапраўднымi. Менавiта ў гэтай сувязi напрыканцы мiнулага года i назiраўся пэўны ажыятаж па продажы фiзiчнымi асобамi чэкаў «Жылля» iншым фiзiчным асобам, у тым лiку i праз прафесiйных удзельнiкаў рынку каштоўных папер. Нягледзячы на тое, што Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 года № 1 «Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6» тэрмiн перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё» быў падоўжаны да 1 студзеня 2007 года, i ўлiчваючы, што з 1 студзеня 2006 года ўступiў у сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» у новай рэдакцыi, пытаннi аб парадку падаткаабкладання даходаў, атрыманых фiзiчнымi асобамi ад рэалiзацыi чэкаў «Жыллё», як бачна, застаюцца актуальнымi. Прычым, трэба заўважыць, што гэта датычыць як сiтуацыi з продажам чэкаў i да 1 студзеня 2006 года — даты ўступлення ў сiлу Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб», i пасля 1 студзеня 2006 года. Таму, каб даць падрабязныя тлумачэннi нашым чытачам, рэдакцыя звярнулася па дапамогу да спецыялiстаў Мiнiстэрства па падатках i зборах. Як было раней... У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1991 года № 1327-ХII «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» (у рэдакцыi закона ад 1 студзеня 2002 года), аб’ектам падаткаабкладання з’яўляецца сукупны даход фiзiчных асоб у грашовай (грашовых адзiнках Рэспублiкi Беларусь i замежнай валюце) i натуральнай форме, атрыманыя на працягу каляндарнага года грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь ад крынiц у Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi. Даходы фiзiчных асоб, падаткаабкладанне якiх у адпаведнасцi з законам не ўскладзена на крынiцу выплаты даходу, падлягаюць абкладанню падаходным падаткам падатковымi органамi. Пры атрыманнi такiх даходаў фiзiчныя асобы абавязаны ў 30-дзённы тэрмiн з дня атрымання даходу прадставiць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк дэкларацыю, дзе ўказаць памер фактычна атрыманага даходу i памер мяркуемага даходу да канца каляндарнага года. Падатак вылiчваецца з сумы абкладаемага даходу, памер якога вызначаецца з улiкам iльгот, устаноўленых заканадаўствам. А для фiзiчных асоб, якiя атрымалi, у прыватнасцi, даходы ад адчужэння маёмасцi, абкладаемы даход таксама змяншаецца на суму расходаў, звязаных з атрыманнем гэтых даходаў. Даходы ад адчужэння чэкаў «Жыллё», якiя былi атрыманы гэтай асобай у адпаведнасцi з яго квотай у бязвыплатна перадаваемай дзяржавай уласнасцi або атрыманыя ў спадчыну цi падараваныя ёй блiзкiмi роднымi, змяншаюцца на суму расходаў, якiя вызначаюцца зыходзячы з намiнальнага кошту рэалiзаваных чэкаў «Жыллё», павялiчанай на каэфiцыент, якi ўлiчвае змяненне iндэкса спажывецкiх цэн у месяцы, што папярэднiчаў месяцу адчужэння чэкаў «Жыллё», у параўнаннi з месяцам, у якiм чэкi атрыманы. Напрыклад, фiзiчнай асобай 13 кастрычнiка 1995 года былi атрыманы чэкi «Жыллё». Згодна з дагаворам куплi-продажу ад 25 лiстапада 2005 года яна прадае названыя чэкi праз прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер iншай фiзiчнай асобе. Значыць, у 30-дзённы тэрмiн з дня атрымання даходу, г.зн. не пазней чым 26 снежня 2005 года, гэта фiзiчная асоба павiнна было прадставiць у падатковы орган падатковую дэкларацыю (разлiк) аб даходах, дзе трэба было ўказаць фактычна атрыманы даход. У 15-дзённы тэрмiн з дня прадстаўлення падатковай дэкларацыi аб даходах фiзiчнай асобе павiнна было быць уручана падат-ковае паведамленне на выплату падатковага падатку. Пры гэтым выплата падатку ажыццяўляецца на працягу месяца (30 дзён) з дня ўручэння падатковага паведамлення. Пры атрыманнi фiзiчнай асобай даходаў ад адчужэння чэкаў «Жыллё», якiя былi атрыманы ў выпадках, якiя адрознiваюцца ад вышэйназваных, у прыватнасцi, па дагаворах дарэння ад асоб, што не з’яўляюцца яго блiзкiмi роднымi, куплi-продажу, мены, у расходы ўключаюцца сумы, з якiх быў вылiчаны i ўплачаны падаходны падатак пры набыццi ва ўласнасць чэкаў «Жыллё» або кошт такiх чэкаў на момант набыцця, якiя павялiчваюцца на каэфiцыент, што ўлiчвае змяненне iндэкса спажывецкiх цэн у месяцы, якi папярэднiчаў месяцу адчужэння данай маёмасцi, у параўнаннi з месяцам, у якiм гэта маёмасць набыта. ...i як стала зараз З уступленнем у сiлу з 1 студзеня 2006 года Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» у новай рэдакцыi, у адрозненне ад iснаваўшага дагэтуль парадку падаткаабкладання даходаў, атрыманых фiзiчнымi асобамi ад рэалiзацыi чэкаў «Жыллё», змянiўся толькi парадак прадастаўлення вылiкаў з даходаў, атрыманых ад рэалiзацыi ўказаных каштоўных папер. Так, у адпаведнасцi з артыкулам 22 закона, асобы, атрымаўшыя даходы ад фiзiчных асоб, якiя не з’яўляюцца падатковымi агентамi, абавязаны прадставiць у падатковы орган па месцы пастаноўкi на ўлiк падатковую дэкларацыю (разлiк) не пазней 30 дзён з даты фактычнага атрымання даходу. У падатковай дэкларацыi (разлiку) указваюцца сумы фактычна атрыманых даходаў. Сума падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылiчваецца падатковым органам з яе, пры гэтым пры вызначэннi памеру падатковай базы падатковыя вылiкi, у прыватнасцi, у выглядзе выдаткаў на набыццё, рэалiзацыю i захоўванне каштоўных папер на працягу падатковага перыяду не прадастаўляюцца (як было раней). Падатак выплачваецца фiзiчнай асобай не пазней 60 дзён з даты фактычнага атрымання даходу. Разам з тым, па заканчэннi падатковага перыяду (г. зн. каляндарнага года) пры падачы падатковай дэкларацыi (разлiку) аб атрыманым на працягу па- датковага перыяду сукупным гадавым даходзе ў падатковы орган фiзiчнай асобе прадастаўляецца падатковы вылiк у памеры фактычна праведзеных i дакументальна пацверджаных расходаў па набыццю, рэалiзацыi i захоўванню каштоўных папер, а пры адсутнасцi дакументальна пацверджаных расходаў — па- датковы вылiк у памеры 10 працэнтаў даходаў, атрыманых па аперацыях з каштоўнымi паперамi. Напрыклад, фiзiчнай асобай 13 кастрычнiка 1995 года былi атрыманы чэкi «Жыллё». Згодна з дагаворам куплi-продажу ад 25 студзеня 2006 года фiзiчная асоба прадала названыя чэкi праз прафесiйнага ўдзельнiка рынку каштоўных папер iншай фiзiчнай асобе. Значыць, не пазней 24 лютага 2006 года яна павiнна была прадставiць у падатковы орган падатковую дэкларацыю (разлiк), i не пазней 27 сакавiка 2006 года — выплацiць падаходны падатак, якi будзе вызначаны падатковым органам. Па заканчэннi падатковага перыяду (у дадзеным выпадку — па заканчэннi 2006 года) для атрымання вылiкаў з даходаў фiзiчная асоба можа прадставiць у па- датковы орган падатковую дэкларацыю (разлiк), на падставе якой фiзiчнай асобе будзе прадастаўлены падатковы вылiк на суму фактычна праведзеных i дакументальна зацверджаных расходаў на набыццё або ў памеры 10 працэнтаў даходаў, атрыманых ад рэалiзацыi чэкаў «Жыллё», пры адсутнасцi дакументаў, якiя пацвярджаюць гэтыя расходы. Што рабiць, каб пазбегнуць штрафу? Цяпер пра адказнасць грамадзян, якая прадугледжана заканадаўствам за парушэнне тэрмiнаў прадстаўлення падатковай дэкларацыi (разлiку), выплаты падаходнага падатку, падачы заявы аб пастаноўцы на ўлiк у падатковы орган. У прыватнасцi, зараз Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 22 студзеня 2004 года № 36 «Аб дадатковых мерах па рэгуляванню падатковых адносiнаў» вызначана, што парушэнне плацельшчыкам устаноўленага тэрмiну падачы заявы аб пастаноўцы на ўлiк у падатковым органе цягне папярэджанне цi накладанне штрафу на фiзiчных асоб у памеры да 5 базавых велiчынь; за парушэнне ўстаноўленага тэрмiну прадстаўлення дэкларацыi можа быць накладзены штраф у памеры ад 2 да 10 базавых велiчынь; за нявыплату цi няпоўную плату ва ўстаноўлены тэрмiн плацельшчыкам сумы падатку — штраф ад 4 да 20 базавых велiчынь. Як бачна, памеры штрафаў у грашовым вымярэннi даволi вялiкiя. Нярэдка яны могуць перавышаць сумы даходу, атрыманага ад рэалiзацыi чэкаў «Жыллё». Дадзены факт таксама ўлiчваецца адказнымi асобамi падатковых органаў па месцы жыхарства фiзiчнай асобы пры разглядзе пытання аб прыцягненнi плацельшчыка да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафу. Аднак трэба памятаць, што звесткi аб фактах атрымання даходаў ад рэалiзацыi чэкаў «Жыллё» ў любым выпадку паступяць у па- датковы орган, таму не варта iгнараваць прадстаўленне туды падатковай дэкларацыi. А ў выпадку неабходнасцi трэба паведамiць i аб прычынах невыканання ўстаноўленых заканадаўствам абавязкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю працягваюць паступаць звароты грамадзян, якiя датычаць iснуючага парадку абкладання падаходным падаткам даходаў, атрыманых ад рэалiзацыi iм
|
|