Каштоўнасці — у каталог
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У Беларусi плануецца пачаць працу над стварэннем каталога страчаных нацыянальных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў. Аб гэтым паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр Грыдзюшка.
Ён адзначыў, што толькi падчас Вялiкай Айчыннай вайны за межы нашай краiны было вывезена больш за 11,5 тыс. каштоўных музейных экспанатаў. Над стварэннем каталога будуць працаваць супрацоўнiкi гiстарычнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта, Беларускага дзяржаўнага iнстытута праблем культуры, музейныя спецыялiсты. Што датычыцца тэрмiнаў стварэння каталога, то намеснiк мiнiстра не змог iх назваць. «Не хачу апярэджваць падзеi. Мы проста маем на мэце выканаць гэтую працу ў поўным аб’ёме. I каталог будзе агульнадаступным...»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi плануецца пачаць працу над стварэннем каталога страчаных нацыянальных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў |
|