21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Слабыя» органы дыхання школьнiка

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Сярод старшакласнiкаў 1-ю групу здароўя мае кожны чацвёрты, а хранiчныя захворваннi — кожны пяты

У структуры першаснай захворваемасцi дзяцей працягваюць лiдзiраваць захворваннi органаў дыхання, на другiм месцы — iнфекцыйныя i паразiтарныя хваробы, прычым найбольш высокая частата гэтай паталогii назiраецца ў дзяцей ва ўзросце 1—4 гадоў. На трэцiм месцы застаюцца хваробы нервовай сiстэмы, далей — траўмы, атручэннi...

Паводле апошнiх афiцыйных даных, адзначаецца рост захворванняў органаў дыхання, iнфекцыйных захворванняў, рост колькасцi новаўтварэнняў у дзяцей. Растуць найперш дабраякасныя новаўтварэннi, якiя найчасцей выяўляюцца ў дзяцей ва ўзросце 10—14 гадоў.

Дзякуючы актыўнай прапагандзе груднога ўскормлiвання, колькасць дзяцей, якiя яго атрымлiваюць, пастаянна расце. Так, напрыклад, да трох месяцаў мацярынскае малако атрымлiвалi ў 2002 годзе 77,8 працэнта, у 2003-м — 78 працэнтаў, у 2004-м — 80,8 працэнта. Да шасцi месяцаў у 2004 годзе малако мацi атрымлiвалi 53 працэнты немаўлят, да 1 года — 27 працэнтаў.

Паводле статыстычных даных, у сельскай мясцовасцi дзецi 1-й групы здароўя, або, прасцей кажучы, здаровыя дзецi, складаюць 27 працэнтаў, а 13 працэнтаў маюць хранiчную паталогiю. Сярод вучняў старэйшых класаў 1-ю групу здароўя мае прыкладна кожны чацвёрты, а хранiчныя хваробы — кожны пяты. Найбольш распаўсюджанымi функцыянальнымi адхiленнямi ў старэйшых школьнiкаў застаюцца парушэннi постацi, скалiёзы. Найбольш частымi захворваннямi ў школьнiкаў з’яўляюцца парушэннi зроку, мiяпiя слабой i сярэдняй ступенi, спазм акамадацыi, захворваннi органаў стрававання.

Паспяховасць навучання ў школе ў многiм вызначаецца станам нервова-псiхiчнага здароўя, аднак, згодна з данымi статыстыкi, псiхiчныя расстройствы i расстройствы паводзiнаў маюць тэндэнцыю да росту. Навучэнцы старэйшых класаў дэманструюць яскравыя адхiленнi ў стане здароўя, якiя адносяцца да так званых «школьна-абумоўленых», напрыклад парушэннi зроку, постацi, захворваннi органаў стрававання, псiхiчныя адхiленнi, што патрабуе строгага нармавання рэжыму працы i адпачынку дзеля захавання здароўя.

На пачатак 2005 года ў зонах радыеактыўнага забруджання пражывала звыш 289 тысяч дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў, што складае 14,4 працэнта ад агульнай колькасцi дзяцей. Найбольшая колькасць пражывае на забруджаных тэрыторыях Гомельскай вобласцi, далей — Брэсцкай, Магiлёўскай, Гродзенскай i Мiнскай. У структуры першаснай захворваемасцi дзяцей, якiя пражываюць на забруджанай радыенуклiдамi тэрыторыi, першае месца займаюць хваробы органаў дыхання, другое — iнфекцыйныя i паразiтарныя хваробы, трэцяе — хваробы нервовай сiстэмы i органаў пачуццяў, далей — органаў стрававання, скуры i падскурнай клятчаткi, траўмы i атручэннi, хваробы крывi i крывятворных органаў. Сярод гэтай групы дзяцей адзначаецца рост захворваемасцi на дабраякасныя новаўтварэннi. Асноўнымi праблемамi застаюцца хваробы эндакрыннай сiстэмы i шчытападобнай залозы.

Найбольшую колькасць дзяцей прымалi на аздараўленне Iталiя, Германiя, Iспанiя, Вялiкабрытанiя, Iрландыя, Бельгiя, Нiдэрланды i Аўстрыя. Паводле афiцыйнай iнфармацыi, прыярытэтнымi катэгорыямi дзяцей падчас накiравання на аздараўленне за мяжу ў складзе агульных арганiзаваных груп з’яўляюцца дзецi i падлеткi, якiя пражываюць на забруджаных тэрыторыях — 42 працэнты, дзецi з мнагадзетных i малазабяспечаных сем’яў — 27 працэнтаў, выхаванцы дзетдамоў i школ-iнтэрнатаў — 16 працэнтаў. Сярод дзяцей, якiя выехалi на аздараўленне ў складзе спецыяльных груп, асноўную частку складалi дзецi з анкалагiчнымi захворваннямi ў стадыi рэмiсii i гематалагiчнымi хваробамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод старшакласнiкаў 1-ю групу здароўя мае кожны чацвёрты, а хранiчныя захворваннi — кожны пяты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика