21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi можна жыць без пары?

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Патрэба ў лазнi

Адзiн расiйскi знаўца лазневых працэдур, урач «па сумяшчальнiцтву» сцвярджае, што рэцэпт ад усiх хвароб знойдзены. Гэта агульнаўмацавальны збор з лiсця мяты, эўкалiпту, кветак лiпы i наготкаў, травы мацярдушкi, зверабою i чабору, кораню валяр’яны. У роўнай прапорцыi састаўляючыя залiваюць 10 дэсертнымi лыжкамi кiпеню, настойваюць дзве гадзiны, працэджваюць i даюць астыць. Пiць трэба з мёдам цi малiнавым варэннем. Паўлiтра настою перад парыльняй — i не прычэпiцца нiводная балячка!

ПРОЦIПАКАЗАННI. Не сакрэт, што здаровым людзям, якiя могуць пахвалiцца добрым самаадчуваннем, лазня надасць яшчэ больш здароўя i загартуе дух. На жаль, карысная працэдура падыходзiць не ўсiм i не ва ўсiх выпадках. Скажам, нельга парыцца напярэдаднi цi падчас менструацыi, цяжарным, пры павышэннi тэмпературы, чым бы яна нi была выклiкана, падчас цеплавой крапiўнiцы, пры варыкознай хваробе, мастапатыi, гiпертанii, бранхiяльнай астме, эпiлепсii, вострых iнфекцыйных i анкалагiчных захворваннях, цяжкай сардэчнай паталогii.

ЗАДАВОЛЕНАЯ СКУРА. Скуру недарэмна называюць трэцяй ныркай. У лазнi з паверхнi распаранага арганiзма сыходзiць 1,5 лiтра поту, а разам з iм — мноства шкодных рэчываў (хларыдаў, мачавiны i малочнай кiслаты). У суткi адмiрае i аднаўляецца дваццатая частка клетак скуры, якую трэба своечасова выдаляць, i прасцей за ўсё гэта зрабiць у лазнi. I сухая, i тлустая скура пасля лазнi наблiжаюцца да нармальнай.

IНШЫЯ «ПЛЮСЫ». 1. Чым вышэй тэмпература, тым актыўней абмен рэчываў, згаранне падскурнага тлушчу. 2. У цеплынi ўзмацняецца кровазабеспячэнне суставаў i пазваночнiка: той, хто наведвае лазню хоць раз на тыднi, можа не цiкавiцца значэннем слоў «артрыт», «остэахандроз» i «радыкулiт». 3. Гарачыня i пара стымулююць рэфлексагенныя зоны на паверхнi цела, а праз iх i ўсе сiстэмы арганiзма.

МЕЦЬ НА ЎВАЗЕ. Ад лазнi не варта чакаць снатворнага эфекту, якi назiраецца пасля халаднаватага душа, калi тэмпература цела панiжаецца. Парыцца нанач не варта i таму, што для чалавека гэта — адпачынак, а для арганiзма — iнтэнсiўная нагурзка. Iншая справа, калi вячэрнi сеанс выкарыстоўваецца для спальвання калорый — працэс, якi пасля адэкватнага парання можа працягвацца ўсю ноч.

ПАТРЭБНЫЯ РЭЧЫ. Вазьмiце ў лазню дзве прасцiны, шарсцяную шапачку, каб зберагчы валасы i галаву ад гарачынi, шлёпанцы, рушнiк, якiм засцiлаюць гарачыя дошкi (дый дзеля гiгiены), шарсцяную рукавiцу, каб выцiраць пот, антыцэлюлiтную шчотку-масажор, калi вы — жанчына, i, зразумела, венiк. Прыгатуйце травяны чай цi спецыяльны патагонны настой у тэрмасе. I нi ў якiм разе перад лазняй не ешце. У парыльнi кроў адцякае ад унутраных органаў да скуры, з-за чаго змяншаецца выпрацоўка страўнiкавага соку i запавольваецца страваванне.

ШТО РАБIЦЬ. Да таго, як увайсцi ў парыльню рускай лазнi, прымiце цёплы душ без мыла, бо яно змывае тлушч, патрэбны для абароны скуры ад перасушвання. Для пачатку пасядзiце 5 хвiлiн на нiжнiм палку або 2 хвiлiны — на сярэднiм. Перад кожным новым заходам у парыльню адпачывайце 10—20 хвiлiн. Пяць з iх — пад душам, каб змыць пот. Не натрэнiраваным варта заходзiць у басейн асцярожна. Пасля такiх працэдур трэба перасядзець у сухой прасцiне.

АСАБЛIВАСЦI. Дыхаць у парыльнi — толькi цераз нос! Хапаць ротам гарачую пару забараняецца катэгарычна — перасушыце лёгкiя i бронхi. Пасля таго, як паляжыце на гарачым палку, не падымайцеся рэзка, каб не закружылася галава, не ўзнiкла слабасць. Сэрцу i сасудам патрэбны час, каб адаптавацца да вертыкальнага становiшча. Пасля парыльнi карысна прыняць халаднаваты душ. Але тых, хто хоча скокнуць у басейн, неабходна папярэдзiць: пяцiхвiлiнны заплыў у 20-градуснай вадзе можа справакаваць пераахаладжэнне i прастуду. Чым менш вага, тым хутчэй надыходзiць ахаладжэнне. Уваходзьце ў басейн паступова, як у мора.

ДАЗIРОЎКА. Не сядзiце ў парыльнi даўжэй, чым належыць. Аб тым, што прыйшоў час астудзiцца, падкажуць кропелькi поту на твары. Як толькi ён стаў вiльготным, выходзьце ў пакой для адпачынку. Калi своечасова не пакiнуць парыльню, з’явяцца сiгналы трывогi: галавакружэнне, слабасць, моцная смага, шум у вушах. Дыханне стане частым, сэрца пачне моцна бiцца. Калi такое здарылася, варта апаласнуць твар халоднай вадой, прысесцi (нi ў якiм разе не лажыцца!) у пакоi для адпачынку. Як мага нiжэй апусцiце галаву, звесiўшы яе памiж каленяў, ногi выцягнiце i напружце. Разатрыце скронi нашатырным спiртам. Выпiце 2—3 шклянкi мiнералкi. Пры парушэннi сардэчнай дзейнасцi прымiце 20—40 кропель валакардзiну з невялiкай колькасцю вады.

АЛЕРГIЯ. Неверагодна, але алергiя на лазню, дакладней, на гарачыню цi холад, ёсць. Пасля парыльнi скура па ўсяму целу стала свярбець, пайшла чырвонымi плямамi i дробнымi вадырамi? Гэта цеплавая крапiўнiца — алергiя на высокую тэмпературу. Калi падобныя сiмптомы назiраюцца пасля холадавых працэдур, то алергiя, зразумела, на холад.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.


ПАРАДАК ПРАЦЭДУРЫ

Пастойце 2—4 хвiлiны пад цёплым душам, потым зайдзiце на 5—10 хвiлiн у парыльню, каб разагрэцца. Адпачнiце ў асобным пакоi 5—10 хвiлiн.

Зноў зайдзiце ў парыльню. Пахадзiце спачатку ўнiзе 2—4 хвiлiны да шчодрага потааддзялення, а пасля на сярэднiм палку раўнамерна прапарце венiкам усё цела. Дарэчы, самы ласкавы венiк — лiпавы, а самыя карысныя — змешаныя. Праз 5 хвiлiн спусцiцеся з палка i яшчэ 2—3 хвiлiны пабудзьце ўнiзе, выцiраючы пот шарсцяной рукавiцай i адначасова масiруючы скуру.

Апаласнiцеся цёплай вадой i крыху пахадзiце. Пасля чаго пасядзiце 10 хвiлiн у прасцiне ў пакоi для адпачынку. Калi яна стане вiльготнай, замянiце на сухую.

Паўтарыце працэс 4 разы.

Пасля распарвання ў лазнi цi пад душам выпiце некалькi кубкаў патагоннага чаю з мёдам, лiпавым цветам, мятай, лiсцем парэчкi цi сунiц, адвару з яблык i груш цi спецыяльных травяных збораў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн расiйскi знаўца лазневых працэдур, урач «па сумяшчальнiцтву» сцвярджае, што рэцэпт ад усiх хвароб знойдзены. Гэта агульнаўмацавальны збор з лiсц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика