21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СААКАШВIЛI ПАДТРЫМЛIВАЕ ТОЛЬКI 16,3 ПРАЦЭНТА ГРАМАДЗЯН КРАIНЫ

Калi б у Грузii заўтра адбылiся прэзiдэнцкiя выбары, цяперашнi кiраўнiк краiны Мiхаiл Саакашвiлi атрымаў бы ўсяго 16,3 працэнта галасоў выбаршчыкаў, паведамiла днямi апазiцыйная газета The Georgian Times.

Паводле вынiкаў апытання, праведзенага грузiнскiм iнстытутам па даследаванню грамадскай думкi, лiдар Лейбарысцкай партыi Грузii Шалва Нацелашвiлi апярэдзiў бы Саакашвiлi, атрымаўшы 21,5 працэнта галасоў выбаршчыкаў.

КIТАЙ АБВIНАВАЦIЎ ЗША Ў ПАРУШЭННI ПРАВОЎ I СВАБОД ГРАМАДЗЯН IНШЫХ ДЗЯРЖАЎ

Кiтай абвiнавацiў ЗША ў «парушэннi суверэнiтэту iншых дзяржаў, правоў i свабод iх грамадзян». Адпаведная заява ўтрымлiваецца ў распаўсюджанай у чацвер Дзяржсаветам КНР справаздачы аб выкананнi правоў чалавека ў ЗША.

У дакуменце сцвярджаецца, што «ў ходзе ваенных кампанiй, якiя праводзiць урад ЗША ў iншых краiнах, нярэдка адбываюцца масавыя забойствы мiрных грамадзян». У прыватнасцi адзначаецца, што падчас разгорнутай Злучанымi Штатамi аперацыi ў Iраку загiнулi мiнiмум 100 тысяч невiнаватых iракцаў, у асноўным — дзяцей i жанчын.

У кiтайскай справаздачы таксама гаворыцца пра выпадкi расавай дыскрымiнацыi ў ЗША, парушэннi грамадзянскiх свабод прадстаўнiкамi амерыканскiх праваахоўных органаў, а таксама пра дзеяннi ЗША, якiя ўшчамляюць правы i свабоды грамадзян iншых дзяржаў.

ПРЭЗIДЭНТ ПОЛЬШЧЫ СУПРАЦЬ ПАШЫРЭННЯ ЕЎРАСАЮЗА

Лех Качыньскi выказаўся супраць далейшага пашырэння Еўрапейскага саюза. «Магчымая на сённяшнi дзень ступень iнтэграцыi ў ЕС ужо дасягнута», — заявiў ён у iнтэрв’ю нямецкай газеце Die Welt.

Кiраўнiк польскай дзяржавы лiчыць, што Еўрасаюз з’яўляецца «супердзяржавай», бярэ на сябе нацыянальныя паўнамоцтвы i пры гэтым дзейнiчае бездапаможна, бо мае сiмвалiчны бюджэт. На думку Качыньскага, ЕС уяўляе сабой штучнае ўтварэнне, бо еўрапейскай грамадскасцi, у адрозненне ад нацыянальнай, не iснуе. Акрамя таго польскi лiдар падверг крытыцы праект Канстытуцыi Еўрасаюза, заявiўшы, што ён уяўляе сабой не звод прававых нормаў, а зборнiк асноўных накiрункаў развiцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi б у Грузii заўтра адбылiся прэзiдэнцкiя выбары, цяперашнi кiраўнiк краiны Мiхаiл Саакашвiлi атрымаў бы ўсяго 16,3 працэнта галасоў выбаршчыкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика