21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эксперымент, якога б лепш не было

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наркалагiчнае аддзяленне для хворых, якiя пакутуюць ад наркаманii, iснуе ў межах Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы звыш 15 гадоў. Калiсьцi залежныя ад наркотыкаў размяшчалiся тут разам з залежнымi ад алкаголю. Пазней было створана спецыялiзаванае аддзяленне, якое доўгi час працавала разам з прадстаўнiком праваахоўных органаў. Летась «пост мiлiцыi» ўжо адсутнiчаў. Практыка паказала, што адмоўным чынам на работу аддзялення гэта не паўплывала. З пачатку гэтага года практыкуецца сумеснае знаходжанне мужчын i жанчын — звычайная з’ява для падобных устаноў свету. Цi ёсць адрозненнi ў поспеху лячэння розных полаў? На гэтае i некаторыя iншыя пытаннi адказвае загадчык наркалагiчнага аддзялення для хворых, якiя пакутуюць ад наркаманii, Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы Дзмiтрый СТАТКЕВIЧ.

— Гадоў пяць таму штомесяц праз аддзяленне праходзiла да сотнi чалавек. Былi нават чэргi на шпiталiзацыю. У апошнiя гады колькасць зваротаў пазменшылася, бо на вялiкi попыт з’явiлася шмат прапаноў па аказанню дапамогi — ва ўсiх абласных гарадах i наркадыспансэрах, у абласных псiхiятрычных бальнiцах. Ёсць i прыватная дапамога — не стацыянарнае лячэнне, канешне, а проста прапановы зняць стан адмены, цi, кажучы прасцей, пазбавiць «ломкi» на даму. У газетных аб’явах так i пiшуць: «зняцце абстынентнага сiндрому». Задача такой установы, як наша, — не толькi зняць цяжкi псiхаэмацыянальны стан, але i паспрабаваць уцягнуць хворага ў працэс выздараўлення, пераканаць у неабходнасцi жыць надалей без наркотыкаў.

— Мяркую, гэта няпроста, паколькi большасць хворых трапляе да вас не ў «цвярозым» стане па асэнсаванаму жаданню, а хутчэй вымушана.

— Для ажыццяўлення такой работы ў аддзяленне была уведзена пасада псiхолага. А ўвогуле вы маеце рацыю. Як толькi пацыенту стала лягчэй, ён сапраўды спяшаецца выпiсацца i мы не можам сiлай трымаць яго...

У аддзяленнi зафiксавана каля 10 тысяч зваротаў. Гэта значыць, ёсць «свае людзi», якiя прыязджаюць рэгулярна. Наркатычная залежнасць — складанае хранiчнае захворванне з пэўнымi перыядамi рэмiсii i немагчымасцю застрахавацца ад абвастрэнняў. Мы павiнны зрабiць так, каб абвастрэннi сталi па меншай меры рэдкiмi. Гэта цалкам рэальна, але патрэбны вялiкае жаданне хворага, прафесiйная дапамога i падтрымка акружэння. Пасля курса лячэння ў пацыента ёсць шанц пэўны час пратрымацца без наркотыкаў. Колькi менавiта? Нельга сказаць загадзя, але часам бачна, хто хутка вернецца да нас.

— Хто становiцца вашымi пацыентамi?

— Амаль 50 працэнтаў — ва ўзросце да 25 гадоў, пасля 40 — адзiнкi. Расце колькасць непаўналетнiх, якiя ўжываюць псiхаактыўныя рэчывы, у прыватнасцi, наркатычныя. Агульная колькасць зарэгiстраваных на 2005 год — 6145 чалавек. Аднак паколькi нарказалежнасць асуджаецца грамадствам, яе легалiзацыя пагражае юрыдычнымi, прафесiйнымi i iншымi абмежаваннямi, залежныя людзi не схiльны «засвечвацца» на афiцыйным ўлiку, хоць варта адзначыць, што апошнiм часам i тут назiраюцца пэўныя змены. У кожным канкрэтным выпадку ўрачэбная камiсiя здольна аслабiць абмежаваннi таму, хто пралячыўся i не ўжывае наркотыкi. Прадугледжана, безумоўна, ананiмнае аказанне медыцынскай дапамогi. Распаўсюджванне атрымала амбулаторная дапамога: у дыспансэрах можна атрымаць рэцэпт на неабходныя медыкаменты i рэкамендацыi. Ананiмна i платна можна звярнуцца i да нас.

— Цi ёсць адрозненнi ў фармiраваннi мужчынскай i жаночай залежнасцяў?

— Увогуле жанчын, залежных ад наркотыкаў, менш, чым мужчын. Грамадства, як вядома, за падобныя ўчынкi больш асуджае жанчыну, хоць i мужчына-наркаман не выклiкае сiмпатый. Жанчыны, так бы мовiць, радзей iдуць на падобную рызыку. Дарэчы, па некаторых звестках, калi ў жанчын усё ж такi ўзнiкае залежнасць, то сама жанчына падае вельмi нiзка, а залежнасць горш паддаецца лячэнню. Але ж у мяне няма ўпэўненасцi ў тым, што ва ўсiм вiнаватая палавая прыналежнасць. Справа, хутчэй, у выхаваннi, асаблiвасцях характару i iншых рэчах.

— Наркаманiя больш любiць багатых?

— Няма слаёў грамадства, дзе б гэтай праблемы не было. Бедныя часцей ужываюць вырабленыя «кустарным» спосабам наркотыкi, а багатыя маюць магчымасць купiць гатовае. Гэта розныя сем’i, розны ўзровень адукаванасцi i г.д.

— Магчыма, такiм дзецям не стае бацькоўскай увагi, любовi?

— Не думаю, што праблема толькi ў гэтым... Паводле даследаванняў, стаць нарказалежным больш шанцаў у таго, хто раней, напрыклад, закурыў. Увогуле падлеткам уласцiва iмкненне да эксперыментатарства. Дастаткова аднаму пачаць ужыванне, няхай нават не сiстэматычнае, як адразу гэта належным чынам прадастаўляецца астатнiм. Эксперымент падтрымлiваецца. Той, хто ўпершыню спрабуе наркотык, не плануе рабiцца наркаманам. Зараз вялiкая колькасць моладзi ведае пра наркотыкi, ведае нават людзей, якiя сталi ад iх залежнымi, аднак усё роўна кожны ўпэўнены, што з iм такога не здарыцца. Насамрэч немагчыма прадбачыць, што здарыцца з кожным з нас пасля першай спробы. Няма чалавека без, як кажуць, слабых месцаў. Здараюцца канфлiкты, праблемы стасункаў, разумення ўласнага эмацыянальнага стану. Спроба наркотыку можа даць палёгку. I як толькi чалавек падумаў, што менавiта наркотык можа стаць выйсцем падчас чарговай складанай сiтуацыi, у гэты момант нараджаецца псiхiчная залежнасць. А з кожным наступным ужываннем, нават рэдкiм, пачынае фармiравацца i фiзiчная. Пазней перабудоўваюцца абменныя працэсы i арганiзм не можа функцыянаваць без наркатычнага рэчыва. Узнiкае патрэба накшталт смагi цi голаду. Iх можна трываць, iгнараваць, але наступiць момант, калi за глыток вады чалавек здыме з сябе апошняе. Так i з наркаўжываннем: калi няма магчымасцi прыняць жыццёва неабходнае рэчыва, чалавек здольны на многае. Без прафесiйнай дапамогi залежнаму чалавеку вельмi складана выйсцi з сiтуацыi.

— А самастойна чалавеку пад сiлу перажыць «ломку»?

— Сама «ломка» можа параўноўвацца па адчуваннях з сiмптомамi грыпу, якi перажывае ў цэлым здаровы чалавек. Iншая справа, на гэтым фоне ў нарказалежнага могуць абвастрацца розныя хранiчныя захворваннi. Больш за тое, залежны чалавек знаходзiцца ў вельмi цяжкiм псiхалагiчным стане, бо для яго рэальны свет без дозы — пасыпаны, як яны самi кажуць, попелам. А калi яшчэ на працягу некалькiх дзён i паспаць удаецца не больш за дзве гадзiны, то такi стан перанесцi надзвычай цяжка. Ёсць людзi, якiя могуць перанесцi «ломку» без прафесiйнай дапамогi, аднак патрэбна вельмi сур’ёзнае iмкненне i падтрымка блiзкiх. А самае важнае — перарваць нейкiм чынам сувязi са знешнiм светам. Наркатычнае таварыства неахвотна выпускае сваiх членаў. Спачатку ў нашых пацыентаў разрываецца мабiльны тэлефон: заўсёды ёсць каму дапамагчы з дозай.

— Што вы параiлi б рабiць блiзкiм нарказалежнага?

— Сваякам я параiў бы нiчога не рабiць да кансультацыi са спецыялiстамi. Часам бацькi на сямейным савеце вырашаюць: дзiця спыняе ўжыванне наркотыкаў. «Барацьба» пачынаецца звычайна ў пятнiцу, а ў ноч з суботы на нядзелю даводзiцца выклiкаць «хуткую». Лепш за ўсё загадзя вырашыць, якога кшталту дапамога патрэбна канкрэтнаму хвораму — амбулаторны прыём, стацыянарнае лячэнне, калi ў бальнiцы, то ў якой...

— Якую шкоду наносяць здароўю наркотыкi?

— У гэтым сэнсе ёсць не медыцынскае, а наркаспажывецкае дзяленне наркарэчываў на апiяты — макавая саломка, гераiн, метадон, псiхастымулятары — амфетамiны, «вiнт», «джэф» i «слабыя» наркотыкi — марыхуана, «экстазi». Ужыванне цяжкiх наркотыкаў — гэта рызыка захварэць на ВIЧ-iнфекцыю i гепатыт С. Практычна абавязкова ў хаатычным жыццi наркаспажыўца здараецца момант, калi няма магчымасцi выкарыстаць стэрыльны iнструмент. Па-другое, апiяты iстотна падрываюць псiхiку, а значыць, можна гаварыць пра дэградацыю асобы, спыненне развiцця. Тут i пашкоджаная памяць, i нават страта элементарных навыкаў падтрымкi гiгiены. Па-трэцяе, пад уздзеяннем моцных наркотыкаў адбываюцца структурныя змяненнi ўнутраных органаў. Пакутуе печань, сэрца i галаўны мозг.

— Калi вам удалося ўцягнуць хворага ў марудны працэс адмовы ад наркотыкаў, што ад яго патрабуецца пасля выпiскi?

— Нарказалежнага чакае жыццё дома з наведваннем псiхолага цi псiхатэрапеўта i нарколага. Гэта неабходна, каб папярэдзiць абвастрэннi, калi рэзка ўзрастае цяга да наркарэчыва. Часам такiя станы ўзнiкаюць без асаблiвай прычыны, таму можа спатрэбiцца медыкаментозны курс. Другi варыянт «новага жыцця» — рэабiлiтацыйны цэнтр. У нас пакуль няма такой дзяржаўнай установы, але ёсць шмат рэабiлiтацыйных структур рэлiгiйнай накiраванасцi або не звязаных з рэлiгiяй. Навучыцца жыць без наркотыкаў дапамагаюць i групы ананiмных наркаманаў. Неабходна настроiцца на працяглы працэс. Калi параўнаць тых, хто перанёс тую ж «ломку» дома, i групу тых, хто перанёс яе ў мед-установе, то ўзровень зрываў будзе абсалютна аднолькавым, а вось на тое, цi будзе залежны чалавек ужываць наркотыкi далей, могуць аказаць уплыў словы, пачутыя ў перыяд атрымання лячэння. Наш псiхолаг спрабуе зрабiць усё неабходнае.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наркалагiчнае аддзяленне для хворых, якiя пакутуюць ад наркаманii, iснуе ў межах Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы звыш 15 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика