У дэфiцыце — усынавiцелi
Святлана БАРЫСЕНКА
Колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскiх правоў, не скарачаецца. Нацыянальны цэнтр усынаўлення спадзяецца, што гэты Год Мацi дапаможа пераадолець стэрэатыпы пра сiрот i працэс усынаўлення.
Паводле даных Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, на 1 студзеня 2006 года ў нашай краiне налiчвалася 32 878 сiрот, якiя засталiся без апекi бацькоў. Палова з iх выхоўваецца ў замяшчальных сем’ях — апякунскiх, прыёмных, дзiцячых дамах сямейнага тыпу. Каля 35 працэнтаў дзяцей знаходзяцца пад дзяржаўнай апекай у 196 дзiцячых iнтэрнатных установах, дамах дзiцяцi i дзiцячых дамах. У палове выпадкаў бацькамi кiнутых дзяцей з’яўляюцца людзi, якiя самi калiсьцi выхоўвалiся ў iнтэрнатных установах. У беларускiх сем’ях пражывае ўсяго 6169 усыноўленых дзяцей. У 2005 годзе беларусы ўсынавiлi толькi 368 дзяцей. Нават у 2000-м у тутэйшай сям’i апынулiся 492 дзiцяцi. 12 000 дзяцей у нашай краiне маюць статус, неабходны для ўсынаўлення, аднак вiдавочная недастатковая колькасць усынавiцеляў. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Наталля ПАСПЕЛАВА кажа: «Працэс падрыхтоўкi i афармлення дакументаў, псiхалагiчнае тэсціраванне i навучанне, падбор дзiцяцi, перадача дакументаў у суд — увесь працэс усынаўлення займае ад аднаго-двух да чатырох-пяцi месяцаў. У адпаведнасцi з указам прэзiдэнта, на кожнае ўсыноўленае дзiця да дасягнення iм 16-гадовага ўзросту выплачваецца дапамога ў памеры ад 105 да 125 тысяч рублёў штомесяц». Нацыянальны цэнтр усынаўлення знаходзiцца па адрасу: г. Мiнск, вул. Платонава, 22, тэл. (017) 284 71 49.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскiх правоў, не скарачаецца. Нацыянальны цэнтр усынаўлення спадзяецца, што гэты Год Мацi дапаможа пераадолець с |
|