ЁСЦЬ ПЫТАННЕ
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Бацькi i дзецi Адказ на вечнае — як зрабiць, каб дзiця не пiло, не курыла, не трапiла ў залежнасць да наркотыкаў? — кожны фармулюе па-свойму. Адны бацькi чытаюць амаль навуковыя лекцыi аб шкодзе, другiя — самi купляюць сыну цi дачцэ цыгарэты цi налiваюць гарэлкi, каб тыя «пакаштавалi» на iх вачах i дзесятаму заказалi, трэцiя паказваюць на каня i слушна заўважаюць: вось адна кропелька нiкацiну — i...Але ж самы лепшы прыклад — асабiсты. Пагадзiцеся, шанцы на тое, каб дзiця закурыла ў сям’i, якая тытунь на дух не пераносiць, значна меншыя. Iншая справа, калi бацькi самi кожную гадзiнку (у лепшым выпадку) выходзяць у калiдор, каб зацягнуцца. Агульнавядома, што маленькi чалавечак амаль не аналiзуе iнфармацыi, ён выхоўваецца на перайманнi паводзiнаў дарослых, бо для хлопчыка i дзяўчынкi тое, што робяць бацькi, — заўсёды добра. Выйсце з гэтай сiтуацыi паспрабаваў адшукаць беларускi пiсьменнiк Леон Люс (за псеўданiмам стаiць першы намеснiк генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра Леанiд Смiрноў), якi распрацаваў казачны дапаможнiк «Барацьба са злом». Арыгiнальны ход падказала жыццё: дашкольнiкам проста трэба сказаць, што iх бацькi знаходзяцца ў... рабстве злых сiл, якiя прымушаюць iх пiць i курыць. Iм патрэбна дапамога маленькiх у барацьбе супраць пачвар. Адсюль — гульнявы саюз дарослых i дзяцей. Цi пойдуць на гэта першыя? Так, гаворыць аўтар, бо сапраўдныя тата i мацi заўжды паклапоцяцца пра здароўе нашчадкаў. А вось каб больш заахвоцiць малых, Леон Люс напiсаў казку, у якой пануюць Тытунёвы Кароль, Пiўная Каралева i Прынц Наркот (змагаецца з iмi, i вельмi паспяхова, вядома, дзятва). Дарэчы, кнiжка «Барацьба са злом» выйшла даволi вялiкiм накладам — дзве тысячы экзэмпляраў, з вельмi эфектным дызайнам, яркiмi малюнкамi, у незвычайным фармаце. Выказалi адабрэнне i аказалi падтрымку выданню шматлiкiя дзяржаўныя, грамадскiя i рэлiгiйныя ўстановы краiны. I ўсё было б добра... Але вось што скажуць пiтушчыя бацькi, калi прачытаюць наступную памятку Леона Люса: «Старайцеся ўстрымлiвацца ад ужывання спiртных напояў пры дзецях. Калi не будзе магчымасцi скрыць ад малога прыём спiртнога, растлумачце яму, што Пiўная Каралева, патрабуючы пакорнасцi, прымушае Вас выпiць, але Вы актыўна змагаецеся супраць яе ўлады»? Ёсць пытанне, як кажуць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на вечнае — як зрабiць, каб дзiця не пiло, не курыла, не трапiла ў залежнасць да наркотыкаў? — кожны фармулюе па-свойму |
|