Усе яго статусыДаты Сёння спаўняецца 440 гадоў, як Мiнск стаў цэнтрам аднайменнага ваяводства Вялiкага княства Лiтоўскага. У перакладзе на сённяшнюю мову адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу гэта раўназначна абласному цэнтру. Дастаткова сказаць, што ў ваяводства ўваходзiлi тады такiя гарады, як Рэчыца, Мазыр, Гомель i iншыя.Увогуле ж за дзевяць з лiшнiм стагоддзяў сваёй гiсторыi буйнейшы сёння горад Белай Русi пабываў у розных статусах: заснаваны як крэпасць Полацкага княства, у пачатку ХII стагоддзя Мiнск сам ужо цэнтр удзельнага княства. У 1499 годзе ён атрымлiвае самакiраванне (магдэбургскае права). У 1739 годзе горад становiцца адмiнiстрацыйным цэнтрам губернi Расiйскай iмперыi. Сталiчны статус Мiнск набыў 1 студзеня 1919 года з утварэннем БССР. Дарэчы, сёння горад не толькi сталiца суверэннай дзяржавы, але i цэнтр аднайменных абласцей i раёна. Вiктар КУШНАРОЎ, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спаўняецца 440 гадоў, як Мiнск стаў цэнтрам аднайменнага ваяводства Вялiкага княства Лiтоўскага |
|