Камп’ютар: дарагая мэбля цi памочнiк для настаўнiка?
Надзея НIКАЛАЕВА
Прапанову ўвесцi новы сацыяльны мiнiмальны стандарт у галiне адукацыi агучыў на апошняй калегii Мiнiстэрства адукацыi намеснiк начальнiка Лёзненскага аддзела адукацыi Андрэй Загурскi. Размова, у прыватнасцi, iдзе пра доступ у Iнтэрнэт.
Як зазначыў спецыялiст, сёння ў сiстэме адукацыi адсутнiчае дакладны механiзм аплаты за карыстанне Iнтэрнэт-паслугамi. Колькi гадзiн адводзiцца на кожную школу? Цi павiнна залежыць працягласць карыстання Iнтэрнэтам ад колькасцi навучэнцаў у школе? Адказаў на гэтыя пытаннi пакуль што няма, таму, магчыма, мае сэнс папоўнiць мiнiмальныя сацыяльныя стандарты яшчэ i доступам у Iнтэрнэт з дакладна прапiсаным нарматывам часу. Паводле меркавання Андрэя Загурскага, наяўнасць камп’ютара ў навучальнай установе яшчэ не азначае, што тэхнiка там выкарыстоўваецца эфектыўна. Фармальна нарматыў забяспечанасцi навучэнцаў камп’ютарнай тэхнiкай можа вытрымлiвацца, але камп’ютары нярэдка знаходзяцца ў школе пад трыма замкамi... Заўважана, што эфектыўна камп’ютары выкарыстоўваюцца ў тых навучальных установах, дзе кiраўнiк з’яўляецца прыкладам для сваiх падначаленых, таму было б зусiм нелiшнiм прапiсаць у якасцi абавязковага крытэрыя для прэтэндэнтаў на пасаду кiраўнiка валоданне iмi камп’ютарнай тэхнiкай. У Лёзненскiм раёне, для прыкладу, практыкуецца матэрыяльнае стымуляванне кiраўнiкоў i педагогаў, якiя ўкараняюць у навучальны працэс iнфармацыйныя тэхналогii. Безумоўна, дарагая камп’ютарная тэхнiка патрабуе квалiфiкаванага абслугоўвання i не заўсёды сельскi настаўнiк iнфарматыкi кампетэнтны ў гэтых пытаннях. Да таго ж камп’ютарам патрабуецца i адпаведнае праграмнае забеспячэнне. А гэта азначае, што самы час падумаць пра стварэнне раённых цэнтраў iнфармацыйных тэхналогiй i метадычных кабiнетаў у раённых аддзелах адукацыi. Там жа неабходна ўвесцi ў абавязковым парадку i пасады праграмiстаў. У Лёзненскiм раённым аддзеле адукацыi, дарэчы, сабралi базу даных праграмнага забеспячэння, якая ўключае каля 100 медыя-дыскаў па розных вучэбных дысцыплiнах. Аднак айчыннага праграмнага прадукту, адаптаванага да нашых вучэбных планаў i праграм, у Беларусi практычна няма. Па гэтай прычыне прыходзiцца карыстацца распрацоўкамi расiйскiх спецыялiстаў. — Мы на ўсiх узроўнях працягваем скардзiцца на дэфiцыт тэхнiкi, — з сумам канстатаваў Аляксандр Радзькоў. — Куды больш актуальнай для нас з’яўляецца сёння праблема распрацоўкi i ўкаранення ў агульнаадукацыйны працэс iнфармацыйных тэхналогiй, паколькi толькi 38 працэнтаў навучальных устаноў маюць праграмнае забеспячэнне для падтрымкi выкладання агульнаадукацыйных дысцыплiн i толькi 21 працэнт настаўнiкаў-прадметнiкаў (без улiку настаўнiкаў iнфарматыкi) выкарыстоўваюць цi пацвярджаюць сваю гатоўнасць выкарыстоўваць камп’ютар у адукацыйным працэсе. Мы ўкладаем велiзарнейшыя сродкi ў аснашчэнне ўстаноў адукацыi камп’ютарнай тэхнiкай, але давайце прааналiзуем, наколькi эфектыўнае такое ўкладанне сродкаў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапанову ўвесцi новы сацыяльны мiнiмальны стандарт у галiне адукацыi агучыў на апошняй калегii Мiнiстэрства адукацыi намеснiк начальнiка Лёзненскага |
|