Выдатная вучоба — шанц зэканомiць...
Надзея НIКАЛАЕВА
Падрабязнасцi Адзiны дзяржаўны падыход да прадастаўлення платных адукацыйных паслуг быў вызначаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб некаторых пытаннях платнага навучання ў дзяржаўных установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi».Гэтым указам, у прыватнасцi, устанаўлiваецца гранiчны ўзровень рэнтабельнасцi пры фармiраваннi кошту навучання, якi не павiнен перавышаць 30 працэнтаў. Сродкi, атрыманыя ад платнага навучання, павiнны выдаткоўвацца строга па мэтаваму прызначэнню i накiроўвацца на аплату працы педагагiчных работнiкаў, абнаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, вучэбна-метадычнае забеспячэнне i гаспадарчыя патрэбы. Акрамя таго, указам вызначаны катэгорыi асоб, якiм могуць прадастаўляцца скiдкi са сфармiраванага кошту навучання. Да iх адносяцца: студэнты i навучэнцы, якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасці i грамадскай рабоце; дзецi з малазабяспечаных i шматдзетных сем’яў; дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў; маладыя людзi, якiя падчас свайго навучання (ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў) страцiлi апошняга са сваiх бацькоў; iнвалiды I, II i III груп i дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў; асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»; дзецi ваеннаслужачых, работнiкаў органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях i органаў фiнансавых расследаванняў, якiя загiнулi цi сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў. Указам прадугледжана, што студэнты i навучэнцы, якiя дасягнулi высокiх паказчыкаў у навукова-даследчай i грамадскай рабоце, пры наяўнасці свабодных бюджэтных месцаў могуць быць пераведзены з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспублiканскага цi мясцовага бюджэтаў. У сувязi з гэтым Савету Мiнiстраў даручана ў трохмесячны тэрмiн зацвердзiць парадак прадастаўлення скiдак са сфармiранага кошту навучання, iх памеры, а таксама адзiны для ўсiх парадак пераводу студэнтаў i навучэнцаў з платнай на бюджэтную форму навучання. Застаецца дадаць, што студэнты i навучэнцы з высокiмi паказчыкамi ў вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi, якiя дазваляюць прэтэндаваць на атрыманне скiдак пры аплаце навучання, павiнны мець па вынiках навучальнага года не менш за 50 працэнтаў адзнак «10» i «9» балаў, а астатнiя адзнакi — не нiжэй «6» балаў. Яшчэ лепшыя адзнакi трэба мець для таго, каб прэтэндаваць на перавод з платнай на бюджэтную форму навучання: не менш за 75 працэнтаў «дзесятак» i «дзевятак», а па астатнiх прадметах — ацэнкi не нiжэй «7» балаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiны дзяржаўны падыход да прадастаўлення платных адукацыйных паслуг быў вызначаны Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб некаторых пытаннях платн
|
|