Мы — грамадзяне...
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У Дзень Канстытуцыi, 15 сакавiка, па ўсёй краiне пройдзе акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь». Летась у рознапланавых мерапрыемствах з нагоды дзяржаўнага свята прынялi ўдзел больш за 100 тысяч чалавек. Мэта сённяшняй акцыi — iнфармаванне моладзi наконт iх правоў, асаблiвасцяў беларускага заканадаўства i дзяржаўнай структуры, унутранай i знешняй палiтыкi, а таксама выхаванне патрыятызму.
Як адзначыў сакратар Цэнтральнага камiтэта БРСМ, член Савета Рэспублiкi Аляксандр Далжэўскi, 15 сакавiка адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, падчас якiх 16-гадовым юнакам уручаць пашпарты. У школах рэспублiкi пройдуць класныя гадзiны i «круглыя сталы» па тэмах «Патрыёты Айчыны», «Што значыць быць грамадзянiнам?», будуць арганiзаваны вiктарыны «Цi ведаеш ты сiмвал краiны», «Мая краiна». Акрамя таго, з моладдзю сустрэнуцца прадстаўнiкi мясцовых органаў улады, ветэраны, асобы, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень Канстытуцыi, 15 сакавiка, па ўсёй краiне пройдзе акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублiкi Беларусь». Летась у рознапланавых мерапрыемствах з нагоды д
|
|