21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускае традыцыйнае вяселле

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка КРУК, Аксана КАТОВIЧ

РАДЗІННАЕ

Напярэдаднi доўгачаканай урачыстасцi

(Працяг. Пачатак у нумары за 7 сакавіка.)

У народнай культуры iснавала шмат забарон, якiя тычылiся сямейнага жыцця i гаспадарчай дзейнасцi, накiраваных на тое, каб дзяўчына да вяселля не «страцiла сваю дзявоцкасць». Напрыклад, на дзяўчыну нельга было надзяваць мужчынскую шапку цi iншыя мужчынскiя рэчы, ёй забаранялася спальваць у печы старыя мётлы, расплятаць прылюдна косы, забаранялася прысутнасць у хаце пабочных асоб у дзень Дабравешчання (7 красавiка). На вяселлi дзяўчына раздавала сяброўкам стужкi са свайго вясельнага вянка, каб i яны цнатлiвымi пайшлi замуж.

Царкоўны статут i правiлы народнай культуры прадпiсвалi бацькам у пэўныя днi года наведваць храм i заказваць набажэнствы ў гонар святых, якiя лiчылiся ахоўнiкамi сямейнага шчасця, чытаць малiтвы аб захаваннi цнатлiвасцi свайго дзiцяцi i пазбаўлення яго ад блуду, аб чысцiнi i нявiннасцi.

Цнатлiвасць як хрысцiянская каштоўнасць

Магчыма, у кантэксце сучасных адносiн да гэтага вельмi далiкатнага пытання, нашы меркаваннi пададуцца каму-небудзь маральна-этычным анахранiзмам, якi заслугоўвае таго, каб быць змешчаным у адной са спiртавых ёмiстасцей у Кунсткамеры. Тым не менш мы жадаем, каб нашы сучаснiкi ведалi аб тым, што ў царкоўнай традыцыi iснавала цэлая сiстэма ўшанавання тых святых, якiя неслi подзвiг стрымлiвання плоцi i тым самым дагадзiлi Богу як носьбiты крыштальнай чысцiнi i духоўнай велiчы.

26 лютага ўшаноўваецца прападобны Марцiнiан,

14 сакавiка — святая Антанiна,

1 красавiка — святыя пакутнiкi Хрысанф i Дар’я

Хрысанф паходзiў з Александрыi. Яго бацька, знакамiты i заможны чалавек, пажадаў даць сыну добрую адукацыю, дзеля чаго накiраваўся разам з iм у Рым. Тут Хрысанф употай ад бацькi прыняў хрышчэнне. Бацька вырашыў ажанiць сына з маладой, прыгожай, адукаванай дзяўчынай Дар’яй. Ён спадзяваўся, што яна пахiсне яго веру ў Хрыста. Але замест гэтага Дар’я сама звярнулася да веры. Хрысанф i Дар’я дамовiлiся весцi цнатлiвае жыццё. Пасля смерцi бацькi яны ператварылi свае пакоi ў царкву, дзе прапаведавалi хрысцiянства. Пасля даносаў Хрысанфа i Дар’ю доўга катавалi, а затым па загаду iмператара Нумерыана, жывымi закапалi ў зямлю. Святым пакутнiкам Хрысанфу i Дар’i моляцца аб каханнi памiж мужам i жонкай, аб ахове сям’i, аб пазбаўленнi ад блуду.

14 красавiка — прападобная Марыя Егiпецкая

Нарадзiлася ў Егiпце. Калi ёй споўнiлася 12 гадоў, яна пакiнула бацькоўскую хату i накiравалася ў Александрыю, дзе вяла распуснае жыццё, чым займела сабе ганебную вядомасць. Так доўжылася 17 гадоў. Але аднойчы Марыя ўбачыла не беразе мора людзей, якiя збiралiся плыць у Iерусалiм на свята Уздзвiжання Святога Крыжа. Марыя дамовiлася плыць з iмi, але не дзеля веры, а дзеля забавы. У Iерусалiме яна разам з усiмi пайшла ў царкву, але калi яе ногi дакраналiся да падлогi, невядомая сiла адштурхоўвала яе. Знясiленая, яна стала ў куце царкоўнага цвiнтара i зразумела, што ў царкву яе не пускаюць асабiстыя грахi. Яна заплакала, укленчыла, стала шчодра прасiць прабачэння. Тут Марыя ўбачыла перад сабой абраз Прасвятой Багародзiцы i з яшчэ большым жаданнем прасiць прабачэння звярнулася да яе з малiтвай. Хутка Марыя адчула, што малiтвы пачутыя, увайшла ў храм i ўбачыла Жыватворны Крыж Гасподнi. Марыя зноў звярнулася да яго з малiтвай аб прабачэннi i пачула голас, якi загадаў ёй iсцi на Iардан. Марыя адразу ж накiравалася туды, дайшла да ракi i далей пайшла ў глыбiню Iарданскай пустынi. Там яна пражыла ў поўнай адзiноце 47 гадоў, ела толькi карэнне. Прападобная Марыя лiчыцца ахоўнiцай пакаяўшыхся грэшнiкаў i суддзёй тых, хто не пакаяўся.

26 красавiка — пакутнiца Фамаiда

Нарадзiлася ў Александрыi, была жонкай рыбака, вылучалася нявiннасцю, лагоднасцю i дабрынёй. Фамаiда пакутнiцкi сканала ў 476 годзе ад рукi свайго свёкра, якi страцiў розум ад неадступнай плоцкай страсцi да яе. Ён засек Фамаiду мячом за тое, што яна адмовiла яму. Яе мошчы знаходзяцца ў адным з манастыроў Канстанцiнопаля. Некаторыя людзi, якiм цяжка авалодаць сваiмi страсцямi, старанна малiлiся ёй i атрымлiвалi палёгку.

5 мая — прападобны Вiталiй Манах

Значную частку свайго жыцця прысвяцiў барацьбе з прастытуцыяй. Днём ён працаваў, а ўвечары звяртаў да пакаяння грэшнiц. Шмат з iх ён наставiў на праведны шлях, але да самага яго скону нiхто не ведаў аб такой яго дабрачыннай дзейнасцi. Сканаў святы ў адзiноце i галечы. У руцэ памёршага знайшлi запiску: «Нiкога не асуджайце ...».

18 лiстапада — пакутнiкi Галакціён i Епiсцiмiя

Багатыя i знакамiтыя муж i жонка Клiтафонт i Леўкiпiя, якiя жылi ў Эмесе Фiнiкiйскiм, доўгi час не мелi дзяцей. Толькi пасля таго, як Леўкiпiя прыняла веру Хрыстову i прыняла Святое Хрышчэнне, яна ўбачыла ў сне, што народзiць сына, якi стане адданым паслядоўнiкам Хрыста. Дзiця назвалi Галакцiёнам. Бацькi выхоўвалi яго ў хрысцiянскай веры i далi цудоўную адукацыю. Калi яму споўнiлася 24 гады, бацька вырашыў ажанiць яго з прыгожай i знакамiтай дзяўчынай Епiсцiмiяй. Сваёй нявесце Галакцiён прызнаўся, што спавядае хрысцiянства, звярнуў яе да веры i сам употай ахрысцiў.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi доўгачаканай урачыстасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика