Урон ад кантрафакта — 307 мiльёнаў
Iгар ГРЫШЫН
Сталiчнымi праваахоўнiкамi ўзбуджаны крымiнальныя справы ў адносiнах да двух адказных асоб унiтарных прадпрыемстваў «Глорыя люкс» i «Дэксэрвiс».
А падазраюцца фiгуранты справы ў тым, што з верасня 2004 па жнiвень 2005 года, парушаючы аўтарскiя i сумежныя правы, яны незаконна распаўсюджвалi кантрафактную аўдыёвiзуальную прадукцыю, падраблялi на яе дакументы. У вынiку гэтых дзеянняў праваўладальнiкам быў нанесены ўрон у памеры 307,2 мiльёна рублёў. МЕДРАБОТНIЦА З «КАЙФАМ»... Супрацоўнiкамi Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ Беларусi папярэджана паступленне ў незаконнае абарачэнне медпрэпаратаў, якiя ўтрымлiваюць псiхатропныя рэчывы. Як паведамiлi карэспандэнту нашай газеты ў прэс-групе Упраўлення ваеннай контрразведкi КДБ краiны, у медустанове адной з вайсковых часцей былi канфiскаваны медпрэпараты, якiя незаконна спiсалiся i захоўвалiся ў розных памяшканнях установы, а таксама ў асабiстых рэчах адной з работнiц. Былi канфiскаваны такiя прэпараты, як клафелiн, фенабарбiтал, эфедрын гiдрахларыд, прамедол i iнш. Мiж iншым, пасля праведзенай экспертызы высветлiлася, што ў шасцi з сямi канфiскаваных найменняў медпрэпаратаў утрымлiваюцца псiхатропныя рэчывы, а ў адным — наркатычны сродак. Зараз следствам высвятляюцца ўсе акалiчнасцi гэтай справы, аднак прафесiяналы ўжо зараз сцвярджаюць аб тым, што ўдалося папярэдзiць паступленне ў абарот сапраўды буйной партыi псiхатропных рэчываў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчнымi праваахоўнiкамi ўзбуджаны крымiнальныя справы ў адносiнах да двух адказных асоб унiтарных прадпрыемстваў «Глорыя люкс» i «Дэксэрвiс»
|
|