Спорт-тайм
Пiцерцы перамаглi «Марсэль»
Мiнiмальнай перамогай у гасцях над французскiм «Марсэлем» — 0:1 — у 1/8 розыгрышу Кубка УЕФА завяршыўся для адзiнага прадстаўнiка постсавецкай прасторы на турнiры расiйскага «Зенiта». Вынiкi астатнiх сустрэч: «Рапiд» (Румынiя) — «Гамбург» (Германiя) — 2:0, «Палерма» (Iталiя) — «Шальке-04» (Германiя) — 1:0, «Сцяуа» (Румынiя) — «Бяцiс» (Iспанiя) — 0:0, «Лiль» (Францыя) — «Севiлья» (Iспанiя) — 1:0, «Базэль» (Швейцарыя) — «Страсбур» (Францыя) — 2:0, «Удзiнэзэ» (Iталiя) — «Леўскi» (Балгарыя) — 0:0, «Мiдлсборо» (Англiя) — «Рома» (Iталiя) — 1:0. Матчы ў адказ адбудуцца 15 i 16 сакавiка. «Вiльярэал» чакае пару, астатнiя — размеркавалiся Учора ў Парыжы прайшла жараб’ёўка 1/4 фiналу Лiгi чэмпiёнаў. У чвэрцьфiнале згуляюць (28 сакавiка i 5 красавiка) наступныя пары: «Арсенал» (Англiя) — «Ювентус» (Iталiя), «Лiон» (Францыя) — «Мiлан» (Iталiя), «Бенфiка» (Партугалiя) — «Барселона» (Iспанiя). А вось сапернiк iспанскага «Вiльярэала» пакуль яшчэ невядомы: ён вызначыцца 14 сакавiка ў матчы памiж галандскiм «Аяксам» i iтальянскiм «Iнтэрам». Не парадавалi На этапе Кубка свету ў Славенii беларускiя бiятланiсткi ўзялi ўдзел у спрынце на 7,5 кiламетра. Вынiкi не парадавалi: Вольга Назарава — 20-я, Наталля Сакалова — 21-я, Алена Зубрылава — 30-я, Кацярына Iванова — 40-я, Людмiла Ананька — 49-я. Першай жа стала нарвежка Лiнда Цьерхом. Бязлiтасны бой з Ваўком У Дзень смеху не да жартаў будзе вiцебскаму баксёру Сяргею Ляховiчу: 1 красавiка беларускi майстар скураной пальчаткi па мянушцы «Белы воўк» выйдзе на прафесiйны рынг, каб змагацца за званне чэмпiёна свету па версii WBO ў суперцяжкай вагавай катэгорыi. Сапернiкам Ляховiча стане амерыканскi баксёр Лэман Брустар, якога празвалi «Бязлiтасны»: у 35 баях у яго было толькi два паражэннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiцерцы перамаглi «Марсэль»
|
|