21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Алiмпiяда паказала шэраг пралiкаў, якiя трэба выправiць»

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Пасля Турына

У Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце падводзiлi вынiкi выступлення беларусаў на XX зiмовых Алiмпiйскiх гульнях

Адзiная, няхай i сярэбраная ўзнагарода нiяк не радуе спартыўных балельшчыкаў, якiя чатыры гады чакалi выступлення беларусаў у Турыне i спадзявалiся толькi на поспех, а не на крыўдныя чацвёртыя месцы i нават поўныя фiяска. Спартыўныя чыноўнiкi лiчаць, што гледачы засмучаюцца, бо настройваюцца толькi на перамогу i не ведаюць унутраных праблем федэрацый, а iх у нас нямала.

Паводле слоў першага вiцэ-прэзiдэнта НАК РБ Генадзя Аляксеенкi, з гэтымi самымi праблемамi трэба пачынаць змагацца ўжо сёння, а не чакаць старту Гульняў у Ванкуверы:

— Задачу-мiнiмум мы выканалi, — перакананы Генадзь Паўлавiч, — але Алiмпiяда паказала шэраг пралiкаў, якiя трэба выправiць, каб быць канкурэнтаздольнымi праз чатыры гады. Алiмпiйскiя гульнi — гэта тое месца, дзе набываецца вопыт i з паражэнняў трэба шмат чаго чэрпаць для сябе, каб потым прааналiзаваць, выправiць памылкi i выступiць годна.

Не адмаўляў праблем, што накапiлiся ў беларускiм спорце, i кiраўнiк нашай дэлегацыi ў Турыне, мiнiстр спорту i турызму Беларусi Аляксандр Грыгараў, хоць i выставiў атлетам ацэнку «добра»:

— Калi прааналiзаваць удзел на XVII—XX Гульнях, то зразумела: лепшы вынiк беларусы паказалi ў 1994-м у Лiлехамеры, калi заваявалi два «срэбры». Праўда, тады каманда яшчэ папаўнялася кадрамi зборнай СССР, дзе былi добра наладжаны трэнерская падрыхтоўка i медыцынскае забеспячэнне. Сёлета планавалi палепшыць дасягненне Гульняў у Солт-Лэйк-Сiцi i зрабiлi гэта, таму нельга казаць, што беларусы дрэнна выступiлi. Аднак у нас ёсць свае недапрацоўкi.

Мiнiстр паведамiў, што асноўную колькасць залiковых ачкоў (93,4 %) камандзе прынеслi спартсмены, што ўдзельнiчалi ў Алiмпiядзе не ў першы раз: з 28 атлетаў такi вопыт мелi 19 чалавек, прынамсi, 12 з iх прыехалi на Гульнi ў другi раз, чацвёра — у трэцi, тры — у чацвёрты. Аднак вопытныя атлеты сыходзяць i iм ужо сёння трэба шукаць замену.

— Калi я асабiста стаяў на трасе, канчаткова ўсвядомiў тыя праблемы, што ёсць у нашых атлетаў, — падзялiўся Аляксандр Грыгараў, — бо даклады i пратаколы, якiя мне прадастаўляюць, не дазваляюць зрабiць правiльныя вывады. Большасць беларусаў не здатныя канкурыраваць са спартсменамi ў такiх вiдах, як шорт-трэк, фiгурнае катанне, скачкi з трамплiна, але на шлях набыцця легiянераў, якiя будуць зарабляць для нас медалi, станавiцца наўрад цi станем, бо легiянераў у нас i без таго хапае i ў бiятлоне, i ў фрыстайле i г.д. Па хуткасцi з моцнымi бiятланiстамi можа цягацца толькi Кацярына Iванова. Трэба аднаўляць мужчынскую каманду, якая проста правалiлася на Гульнях.

Паводле меркавання Аляксандра Грыгарава, каб мець канкурэнтаздольных спартсменаў, трэба стварыць профiльныя цэнтры падрыхтоўкi атлетаў у Вiцебску, Магiлёве, Мiнску, мець не толькi спартыўныя палацы, але i звычайныя пляцоўкi для трэнiровак, выдзяляць у лядовых палацах час для заняткаў не адным хакеем, а шорт-трэкам, канькабежным спортам, фiгурным катаннем. Сiтуацыю можа выправiць будаўнiцтва Мiнск-арэны, але яе з’яўлення чакаць яшчэ тры гады. Таксама трэба наладзiць медыцынскае забеспячэнне атлетаў (аб гэтым сведчыць выпадак з гемаглабiнавым каранцiнам нашых лыжнiкаў) i павышэнне квалiфiкацыi трэнераў:

— Нашы трэнеры варацца ва ўласным соку на нацыянальным узроўнi, — заўважыў Аляксандр Грыгараў, — а патрэбна выязджаць хоць бы да калег з Расii. Магчыма, усiх сакрэтаў там не адкрыюць, але выкажуць сваё меркаванне, што не менш карысна. На Алiмпiядзе ў Турыне мы размаўлялi са спецыялiстамi мiжнародных федэрацый, але гэта трэба рабiць пастаянна, каб ведаць, у якiх напрамках будзе развiвацца пэўны вiд спорту. Тры Алiмпiяды запар ўзнагароды прыносяць нашы фрыстайлiсты, але нельга не заўважаць, што ў «Раўбiчах» няма добрых умоў для iх падрыхтоўкi. Праўда, палепшыць трэнiровачную базу не адзiны клопат: трэба яшчэ i праводзiць у Беларусi мiжнародныя спаборнiцтвы, зарабляць аўтарытэт i мець як мага больш уласных арбiтраў у судзейскiх карпусах. Толькi так магчыма прэтэндаваць на медалi ў будучынi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным алiмпiйскiм камiтэце падводзiлi вынiкi выступлення беларусаў на XX зiмовых Алiмпiйскiх гульнях
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика