21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генадзь Нявыглас: «Поспехi ў сельскай гаспадарцы залежаць ад працавiтасцi беларусаў i ўвагi з боку д

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Сёлета на палях Мiншчыны павiнна быць сабрана звыш 2 мiльёнаў 700 тысяч тон збожжа. Да канца года на 24 працэнты запланавана павялiчыць вытворчасць малака i на 30 працэнтаў — вытворчасць мяса.

За мiнулую пяцiгодку ўзровень развiцця сельскай гаспадаркi вобласцi прызнаны адным з лепшых у краiне. Аднак спыняцца на дасягнутым Мiншчына не збiраецца. Да 2010 года ад адной каровы павiнна быць атрымана не менш за 8000 кiлаграмаў малака.

Аб далейшым развiццi Мiнскай вобласцi расказвае кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзь НЯВЫГЛАС:

— Мiнская вобласць упэўнена крочыць наперад. Напэўна, сакрэт развiцця рэгiёну залежыць ад двух складальнікаў. У адрозненне ад суседнiх дзяржаў, у нашай краiне пытаннямi развiцця сельскай гаспадаркi, адраджэння вёскi займаецца непасрэдна прэзiдэнт. Дадам, што значная частка эканомiкi залежыць ад прамысловай вытворчасцi, i разам з тым Беларусь — аграрная краiна. I ад галоўнай рысы характару беларусаў, а гэта iх працавiтасць, залежыць развiццё i адраджэнне вёскi. На сёння працоўныя Мiншчыны даказалi, што з’яўляюцца лепшымi. Самi можаце пабачыць — усе задачы, якiя раней здавалiся немагчымымi, выкананыя.

Адзначае старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай ДАМАШКЕВIЧ:

— Пасяўная кампанiя пачнецца арганiзавана, як i было прадугледжана. Усе праблемныя пытаннi да пачатку палявых работ будуць вырашаны. Амаль палова з кiраўнiкоў у сельскай мясцовасцi — моладзь. Зараз мы дапамагаем iм, вучым, нешта падказваем. Увогуле, сiстэма працы на Мiншчыне дзейнiчае паспяхова, таму я ўпэўнены, што ў гэтым годзе тэмпы развiцця нашага рэгiёну яшчэ больш паскорацца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на палях Мiншчыны павiнна быць сабрана звыш 2 мiльёнаў 700 тысяч тон збожжа. Да канца года на 24 працэнты запланавана павялiчыць вытворчасць ма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика