21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Афiцыйнае пракурорскае папярэджанне

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Учора адбылося пасяджэнне калегii рэспублiканскай Пракуратуры, на якiм быў абмеркаваны стан законнасцi падчас выбарчай кампанii i прынята спецыяльная заява.

Гэтую заяву агучыў на сустрэчы з журналiстамi Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч. У дакуменце падкрэслiваецца, што «iстотных парушэнняў выбарчага заканадаўства не дапушчана».

Хоць у органы пракуратуры паступiла каля 190 зваротаў са скаргамi на парушэнне закона з боку тых цi iншых кандыдатаў. Аднак Пётр Мiклашэвiч паведамiў: «Пракурорскiя праверкi, аналiз зваротаў у органы пракуратуры сведчаць, што грамадзянам, палiтычным партыям, iншым грамадскiм аб’яднанням, працоўным калектывам, iнiцыятыўным групам прадастаўлена рэальная магчымасць для свабоднага i ўсебаковага абмеркавання перадвыбарчых праграм кандыдатаў у прэзiдэнты, правядзення агiтацыi на сходах, мiтынгах i ў сродках масавай iнфармацыi».

Кiраўнiк рэспублiканскай Пракуратуры адзначыў, што «асобныя кандыдаты ў прэзiдэнты у мэтах прыцягнення да сябе дадатковай увагi падчас перадвыбарчай агiтацыi наўмысна здзяйсняюць процiзаконныя дзеяннi, заклiкаюць грамадзян да ўдзелу ў недазволеных масавых мерапрыемствах, прымушаюць праваахоўныя органы прымяняць адпаведныя законныя меры па спыненню процiпраўных дзеянняў».

Таму, як заявiў Пётр Мiклашэвiч, «пракуратура Беларусi папярэджвае, што статус кандыдата ў прэзiдэнты ў адпаведнасцi з законам не вызваляе ад адмiнiстрацыйнай i крымiнальнай адказнасцi за парушэнне ўстаноўленага парадку арганiзацыi i правядзення масавых мерапрыемстваў, незаконную арганiзацыю групавых дзеянняў, якiя парушаюць правапарадак». У заяве падкрэслiваецца, што «праваахоўнымi органамi кожны факт парушэння закона будзе рашуча спыняцца».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося пасяджэнне калегii рэспублiканскай Пракуратуры, на якiм быў абмеркаваны стан законнасцi падчас выбарчай кампанii i прынята спецыяльная
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика