Кiраўнiк мiсii назiральнiкаў ад СНД Уладзiмiр Рушайла пабываў на Гродзеншчыне
Барыс ПРАКОПЧЫК
13 сакавiка кiраўнiк мiсii назiральнiкаў ад Садружнасцi незалежных дзяржаў, выканаўчы сакратар СНД Уладзiмiр Рушайла азнаёмiўся з ходам кампанii па выбарах прэзiдэнта Беларусi на Гродзеншчыне. Ён сустрэўся з кiраўнiцтвам Гродзенскай вобласцi i кiраўнiкамi выбарчых камiсiй усiх узроўняў.
— Мы пачалi назiранне за падрыхтоўкай i ходам перадвыбарнай кампанii не за месяц, як раней, а за два месяцы да выбараў, — паведамiў Уладзiмiр Рушайла журналiстам. — Зрабiлi гэта для таго, каб атрымаць больш аб’ёмныя ўражаннi. Напэўна, упершыню з пункту гледжання методыкi мы арганiзавалi назiранне з выездам кiраўнiкоў мiсii ва ўсе рэгiёны Беларусi. На цяперашнi час у нас працуюць 43 доўгатэрмiновыя назiральнiкi. Наогул Цэнтрвыбаркамам Беларусi ад мiсii СНД па стану на 13 сакавiка акрэдытаваны 434 назiральнiкi. У састаў мiсii ўваходзяць прадстаўнiкi i выбарчых камiсiй усiх узроўняў, i заканадаўчых органаў, i выканаўчай улады. I непасрэдна за дзень-два да 19 сакавiка ў Беларусь прыедуць яшчэ i прадстаўнiкi прыгранiчных тэрыторый... У цэлым хацеў бы адзначыць, што абстаноўка спакойная, дзелавая. Цяпер мы глядзiм, як iдзе перадвыбарная агiтацыя. Мы назiралi i за тым, як складалiся спiсы выбаршчыкаў, як iшла работа па фармiраванню выбарчых камiсiй усiх узроўняў. Асобна была пастаўлена задача звяртаць увагу i актыўна рэагаваць на ўсе скаргi i заявы, ад каго б яны нi зыходзiлi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 сакавiка кiраўнiк мiсii назiральнiкаў ад Садружнасцi незалежных дзяржаў, выканаўчы сакратар СНД Уладзiмiр Рушайла азнаёмiўся з ходам кампанii па вы
|
|