Тарыфы на электрычнасць пакуль павышацца не будуць
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
З 1 сакавiка былi павялiчаны расцэнкi на электрычную энергiю для юрыдычных асоб. Тарыфы для насельнiцтва сёлета будуць фармiравацца ў межах агульнай методыкi, у адпаведнасцi з якой плацяжы за кватэру на працягу года павiнны ўзрасцi не больш чым на 5 долараў.
Зараз расцэнкi на электрычнасць для жыхароў пэўны час трымаюцца на адным узроўнi. Нагадаем, што летась было ўстаноўлена iх штомесячнае павелiчэнне на 2 працэнты. Сёлета гэтае правiла не прымяняецца. Калi ж чакаць змяненняў? Як паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара канцэрна «Белэнерга» Павел Якубовiч, у блiжэйшыя два месяцы тарыфы на электрычную энергiю для насельнiцтва павышаць не плануецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 сакавiка былi павялiчаны расцэнкi на электрычную энергiю для юрыдычных асоб. Тарыфы для насельнiцтва сёлета будуць фармiравацца ў межах агульнай м
|
|