Грамадзянiн Беларусi. Гучыць горда!
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Падзея Прыгожы падарунак у Дзень Канстытуцыi атрымалi дваццаць шэсць юнакоў i дзяўчат з Мiнскай вобласцi, членаў БРСМ, якiя ўчора наведалi сталiцу. Усiм толькi-толькi споўнiлася шаснаццаць, атрымлiваецца — прыйшоў узрост першага пашпарта, якi лепшым прадстаўнiкам моладзi рэгiёна (сваiх самых-самых спартсменаў, мастакоў, вучняў, танцораў, музыкантаў вылучыў кожны раён) уручыў першы намеснiк старшынi аблвыканкама Леанiд Крупец. Цiкава, што такую незвычайную акцыю «Мы — грамадзяне Беларусi» Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi ладзiць ужо трэцi год запар. I кожны раз — у Дзень Канстытуцыi.Безумоўна, на адным толькi ўрачыстым уручэннi паездка моладзi ў Мiнск не закончылася, юнакi i дзяўчаты наведалi музей гiсторыi БРСМ i нават Канстытуцыйны Суд краiны. Сярод гасцей сталіцы — i Наталля Кiсялёва, вучанiца мядзельскай СШ № 1: прыгажуня, член БРСМ, танцорка, удзельнiца КВЗ, амаль выдатнiца i... мiнiстр сацыяльнай абароны. Такую незвычайную пасаду дзяўчына, якая, дарэчы, рыхтуецца паступiць у акадэмiю МУС, займае ўжо два гады, бо ў яе школе працуе парламенцкая рэспублiка. «Так, падарунак нам падрыхтавалi цудоўны, — гаворыць Наталля. — I, канешне, кожны з нас — тых, хто ў гэтым годзе атрымаў пашпарт, — разумее: будучыня краiны — за намi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгожы падарунак у Дзень Канстытуцыi атрымалi дваццаць шэсць юнакоў i дзяўчат з Мiнскай вобласцi, членаў БРСМ, якiя ўчора наведалi сталiцу |
|