Узнагароды для лепшых
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Зямля i людзi Мiншчыны Учора адбылося ўрачыстае пасяджэнне Мiнскага аблвыканкама, падчас якога лепшыя работнiкi цэнтральнага рэгiёну атрымалi ганаровыя дзяржаўныя ўзнагароды — медалi «За працоўныя заслугi» i Францыска Скарыны. Таксама брыгадзiру муляраў ААТ «Салiгорскпрамбуд» Таццяне Варабей была аб’яўлена падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.— Высокiя ўзнагароды працаўнiкам Мiншчыны мне даручыў уручыць прэзiдэнт, — адзначыў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзь Нявыглас. — Такая ацэнка iх дасягненняў заслужаная, паколькi ў рэгiёне былi выкананы ўсе прагнозныя паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця як за пяцiгодку ўвогуле, так i за мiнулы год. Значных поспехаў вобласць дасягнула i ў сацыяльна-культурнай сферы. За апошнi час значна палепшыўся дабрабыт жыхароў Мiншчыны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылося ўрачыстае пасяджэнне Мiнскага аблвыканкама, падчас якога лепшыя работнiкi цэнтральнага рэгiёну атрымалi ганаровыя дзяржаўныя ўзнагароды |
|