21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Настаўнiцкi стаж. I не толькi

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

«Пенсiйны пытальнiк»

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА

— Патлумачце, калi ласка, якi памер пенсii павiнен атрымлiваць непрацуючы пенсiянер па ўзросту, якi мае стаж 45 гадоў i каэфiцыент 1,397? I яшчэ. Чаму працаўнiкi тылу не маюць нiякiх iльгот?

Мiхаiл Мiхайлавiч ПАЗНЯКОЎ, г.п. Хоцiмск

— Пенсiя непрацуючага мужчыны, якi мае 45 гадоў стажу i iндывiдуальны каэфiцыент 1,397, у лютым-сакавiку 2006 года складае 277 710 рублёў.

I па другому пытанню. Варта адзначыць, што для грамадзян, якiя былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi за самаахвярную працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, да пенсii вызначана павышэнне. Памер такога павышэння складае 50 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту, цi з лютага гэтага года — 19 770 рублёў.

Апроч таго, нялiшне нагадаць, што мужчыны, якiя маюць стаж не менш за 30, жанчыны — не менш за 25 гадоў, i якiя ўжо выйшлi на пенсiю, могуць карыстацца льготамi на падставе 19 артыкула Закона «Аб ветэранах». Гэтыя льготы наступныя. Па-першае, права на першачарговае ўступленне ў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, гаражныя, дачныя кааператывы, садаводчыя таварыствы. Па-другое, права на першачарговую ўстаноўку кватэрнага тэлефона. Па-трэцяе, права карыстацца пры выхадзе на пенсiю палiклiнiкамi, за якiмi яны былi замацаваны падчас работы, права на бясплатнае атрыманне медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах. Чацвёртае. Пры дасягненнi 70 гадоў такiм грамадзянам прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка з кошту лекаў, якiя набываюцца па рэцэптах урачоў. Пятае. Узнагароджаныя ордэнамi i медалямi працаўнiкi тылу маюць права на бясплатны выраб i рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў, фарфору i металакерамiкi) у дзяржаўных лячэбна-прафiлактычных установах па месцы жыхарства, права на бясплатнае забеспячэнне iншымi пратэзамi i пратэзна-артапедычнымi вырабамi ў парадку, вызначаным заканадаўствам, права атрымлiваць бясплатна цi на льготных умовах (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) тэхнiчныя сродкi рэабiлiтацыi. Шостае. Гэта катэгорыя ветэранаў (пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў) забяспечваецца пуцёўкамi ў санаторыi, прафiлакторыi i дамы адпачынку на ўмовах, вызначаных заканадаўствам. Нарэшце, iм прадастаўляецца 50-працэнтная скiдка па аплаце праезду на ўсiх вiдах гарадскога пасажырскага транспарту (за выключэннем таксi) i 50-працэнтная скiдка па аплаце праезду на чыгуначным, аўтамабiльным, водным транспарце прыгарадных зносiнаў, а асобам, што пражываюць у сельскай мясцовасцi, — таксама ў мiжгароднiх аўтобусах у межах адмiнiстрацыйнага раёна па месцы жыхарства.

— Выйшла на пенсiю па ўзросту ў 1986 годзе, але працягвала працаваць аж да пачатку 1995-га. Чаму пры прызначэннi пенсii гэты перыяд мне залiчылi ў стаж не цалкам, а толькi да канца 1990 года?

Аляксандра Мiхайлаўна МЕЛЬНIКАВА, Магiлёўскi раён

— Згодна з 51 артыкулам Закона «Аб пенсiйным забеспячэннi», у стаж залiчваецца ўся работа, якая папярэднiчае звароту за прызначэннем пенсii па ўзросту. А вось з работай пасля прызначэння пенсii сiтуацыя крыху iншая. Без якiх-небудзь дадатковых умоў яна залiчваецца ў стаж толькi да 1 студзеня 1991 года, у той час як работа пасля 1 студзеня 1991 года «iдзе» ў стаж толькi тады, калi ў гэты перыяд пенсiянер не атрымлiваў пенсii. Аналагiчны малюнак i з заробкам — заробак за работу пасля прызначэння пенсii (за выключэннем пенсii па iнвалiднасцi) для яе пераразлiку не ўлiчваецца.

— Чула, што плануецца залiчваць у стаж гады, адпрацаваныя пасля выхаду на пенсiю. Цi рыхтуецца такi закон на самай справе?

Людмiла Сiдараўна ПРАТАСЕВIЧ, г. Брэст

— Трэба паўтарыцца, што перыяды работы пасля прызначэння пенсii пасля дасягнення агульнаўсталяванага ўзросту (60 гадоў для мужчын i 55 гадоў — для жанчын) залiчваюцца ў стаж для яе пераразлiку толькi пры ўмове, што падчас такой работы чалавек часова адмаўляецца ад атрымання пенсii. Так прадугледжвае цяперашняе заканадаўства. I нiякiх змяненняў тут, Людмiла Сiдараўна, пакуль не плануецца.

— Наколькi я ведаю, каб выйсцi на пенсiю ў 55-гадовым узросце, настаўнiк павiнен мець 30 гадоў педагагiчнага стажу. Мой стаж складае 36 гадоў, прычым 33 з iх адпрацаваў на поўную стаўку. У сувязi з гэтым, цi павiнна iсцi дадатковая даплата за больш працяглы настаўнiцкi стаж? I яшчэ некалькi пытанняў. Цi маю я права пасля выхаду на пенсiю па выслузе гадоў i да дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту працаваць, да прыкладу, паляводам у сельскай гаспадарцы? I цi будзе залiчвацца гэты перыяд работы ў стаж, iнакш кажучы, цi павялiчыцца пенсiя потым — калi мне споўнiцца 60 гадоў?

Пётр Захаравiч ГАЛУЦ, Драгiчынскi раён

— Для таго, каб выйсцi на пенсiю па выслузе гадоў, настаўнiку сапраўды трэба мець не менш чым 30 гадоў педагагiчнага стажу. Аднак варта падкрэслiць, што гэта — проста ўмова для прадастаўлення права на льготу. I калi стаж атрымаўся вышэй, то пры разлiку памеру пенсii гэта ўжо не прынцыпова — у выпадку больш працяглага спецыяльнага стажу нiякiх даплат не робiцца.

Што ж датычыцца астатнiх пытанняў. Працаваць i атрымлiваць зарплату — гэта канстытуцыйнае права. I пазбавiць яго вас нiхто не можа. Аднак тут ёсць адзiн нюанс. Наша заканадаўства вызначае, што пенсiя па выслузе гадоў у перыяд работы на пасадах, якiя даюць права на гэту пенсiю, не выплачваецца. Адпаведна, Пётр Захаравiч, калi вы працягнеце працаваць менавiта на педагагiчных пасадах, выплата пенсii спынiцца. А вось калi вы пойдзеце працаваць на якую-небудзь iншую работу, якая не прадугледжана пералiкам арганiзацый i пасад, якiя даюць права на пенсiю па выслузе гадоў, то выплата пенсii будзе рабiцца як i любому iншаму працуючаму пенсiянеру.

Так, калi вы будзеце занятыя ў вытворчасцi сельгаспрадукцыi непасрэдна на прадпрыемствах сельскай гаспадаркi, то пенсiя працягне выплачвацца без якiх-небудзь абмежаванняў. А калi вы будзеце працаваць у нейкай iншай сферы, то ў перыяд працы пачне дзейнiчаць абмежаванне па каэфiцыенту — максiмальны каэфiцыент, якi стане ўплываць на памер пенсii ў гэты час, не перавысiць 1,3.

I нарэшце. Калi вы, Пётр Захаравiч, працягнеце працаваць, то пасля дасягнення 60 гадоў пенсiю па ўзросту павiнны пераразлiчыць — з улiкам стажу, якi будзе выпрацаваны пасля прызначэння датэрмiновай пенсii i да дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика