Была — агульная, стала...Кватэрнае пытанне Памiж нашым i суседнiм домам ёсць устаўка i, адпаведна, у жыльцоў — дадатковыя памяшканнi з капiтальнымi сценамi, двайнымi аконнымi рамамi, святлом... Але — першапачаткова — без ацяплення (асобныя кватэраздымшчыкi яго правялi). Як павiнна ўлiчвацца гэтая плошча — як агульная ў якасцi лоджыi, веранды, цi як жылая?I яшчэ. У доме зараз капiтальна рамантуюць дах. Хто павiнен аплачваць работы (ды i тэхабслугоўванне) — кватэра- здымшчыкi, якiя правялi ацяпленне, цi ўсе, хто карыстаецца гэтай прыбудовай? В. СМЫКОЎСКАЯ, Гомель.
Пры гэтым пераабсталяванне i перапланiроўка жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах ажыццяўляецца толькi з дазволу мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Пры пераабсталяваннi i перапланiроўцы жылых памяшканняў забараняюцца работы, якiя вядуць да знiжэння нясучай здольнасцi i эксплуатацыйнай прыгоднасцi канструкцый пабудоў, да знiжэння тэхнiчнай даўгавечнасцi i захаванасцi асобных памяшканняў або дома, пагаршэння знешняга архiтэктурнага аблiчча, а таксама з парушэннем дзеючых будаўнiчых, рамонтных, процiпажарных, санiтарна-гiгiенiчных патрабаванняў, у тым лiку работ, якiя цягнуць за сабой парушэнне рэжыму функцыянавання iнжынерна-тэхнiчных сiстэм i абсталявання (што, у прыватнасцi, можа быць пры ацяпленнi лоджыi). Рамонтна-будаўнiчыя работы, звязаныя з уключэннем у плошчу (аб’ём) кватэр, пераабсталяваных па нормах жылых памяшканняў балконаў, верандаў, тэрас i лоджый, памяшканняў тэхнiчных паверхаў, арачнай прасторы i паддашку, а таксама прыбудова новых балконаў, лоджый, верандаў i тэрас могуць выконвацца ў працэсе капiтальнага рамонту або рэканструкцыi ўсяго жылога дома па распрацаванай i зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектна-каштарыснай дакументацыi. Грамадзяне, якiя выканалi самавольнае пераабсталяванне або перапланiроўку жылога памяшкання, падсобных памяшканняў, абавязаны за свой кошт прывесцi гэтыя памяшканнi ў ранейшы стан. Акрамя таго, самавольнае пераабсталяванне (у тым лiку iнжынерных сiстэм) або перапланiроўка жылых памяшканняў цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велiчынь (з 1 сакавiка 2006 г. базавая велiчыня складае 31 000 руб.). Згодна з метадалогiяй Мiнстата, агульная плошча кватэр вызначаецца як сума плошчаў жылых пакояў i падсобных памяшканняў (кухань, калiдораў, ванных, душавых, санвузлоў, кладовых, убудаваных шафаў), а таксама мансардаў, мезанiнаў, тэрас, верандаў, якiя ацяпляюцца i прыгодныя для пражывання. У агульную плошчу не ўключаецца плошча гарышча, тэхнiчнага падполля (тэхнiчнага гарышча), пазакватэрных камунiкацый, а таксама тамбураў лесвiчных маршаў i пляцовак, лiфтавых i iншых шахтаў, порцiкаў, ганкаў, балконаў, лоджый, тэрас, мансардаў i мезанiнаў (якiя не ацяпляюцца). Калi ў вынiку правядзення на законных падставах перапланiроўкi i пераабсталявання жылога памяшкання яго агульная плошча павялiчыцца, то адпаведныя змяненнi ўносяцца ва ўстаноўленым парадку ў тэхнiчны пашпарт на жылое памяшканне i ў цэлым на дом. Плата за тэхнiчнае абслугоўванне — гэта плацяжы, якiя спаганяюцца суразмерна займаемай грамадзянамi агульнай плошчы жылых памяшканняў для фiнансавання долi затрат, звязаных з эксплуатацыяй i рамонтам дапаможных памяшканняў агульнага карыстання, канструкцыйных элементаў, iнжынерных сiстэм жылога дома, утрыманнем прыдамавой тэрыторыi. У такiх жа памерах (100 % ад сумы платы за тэхнiчнае абслугоўванне) робяцца абавязковыя штомесячныя адлiчэннi на капiтальны рамонт жылых дамоў, якiя ва ўстаноўленым парадку i накiроўваюцца на фiнансаванне рамонтных работ. Такiм чынам, памер указаных плацяжоў залежыць ад агульнай плошчы кожнага канкрэтнага жылога памяшкання, якая ўказана ў тэхнiчным пашпарце i асабiстым рахунку на кожную кватэру жылога дома. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памiж нашым i суседнiм домам ёсць устаўка i, адпаведна, у жыльцоў — дадатковыя памяшканнi з капiтальнымi сценамi, двайнымi аконнымi рамамi, святлом... |
|