Хроніка апошніх падзей
У ПАРЫЖЫ ЗНОЎ НЕСПАКОЙНА
Роўна тыдзень працягваецца супрацьстаянне французскiх прафсаюзаў i студэнтаў на вулiцах Парыжа i ў будынках навучальных устаноў з урадам Дамiнiка дэ Вiльпэна. Новы закон «Аб першым працоўным кантракце» паставiў пад пагрозу палiтычную i сацыяльную стабiльнасць у Францыi. Ён уводзiць дыскрымiнацыйныя правiлы ў адносiнах да маладых работнiкаў i дазваляе звальняць iх без тлумачэння прычын. Палiцыя ўжо ўзяла штурмам два старэйшыя унiверсiтэты Парыжа — Сарбону i Калеж дэ Франс. Па даных мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi, з 84 вну краiны «бунтарскiм настроем» ахоплены 11 — яны застаюцца блакiраванымi студэнтамi, у 26 навучанне амаль спынена мiтынгамi. Прафсаюз адзначае лiчбу ў 50 вну, якiя ахоплены забастоўкай. У акцыях удзельнiчае каля мiльёна чалавек. ПАРЛАМЕНТАРЫI ПАБIЛIСЯ Ва ўкраiнскай Вярхоўнай Радзе ўчора адбылася бойка памiж дэпутатамi фракцыi блока Юлii Цiмашэнкi i дэпутатам Юрыем Карамзiным з фракцыi «Наша Украiна». Нагодай для гэтага сталi спрэчкi вакол пытання аб уключэннi ў парадак дня пытання аб адмене дэпутацкай недатыкальнасцi. ЛОБ У ЛОБ Буйная катастрофа адбылася ў аўторак ўвечары ў Iталii. У вынiку лабавога сутыкнення хуткаснага чыгуначнага экспрэса i мясцовай электрычкi ля Мiлана загiнуў 1 чалавек i 15 змешчаны ў шпiталь. На борце хуткаснiка былi iншаземцы. Ахвяр магло быць значна больш, каб цягнiкi не былi паўпустымi. БАЙКЕРЫ «НАЕХАЛI» НА WALT DISNEY Калiфарнiйскiя байкеры «Анёлы Пекла» выказалi свае прэтэнзii да знакамiтай галiвудскай кампанii ў сувязi з тым, што апошняя выкарыстоўвала iх сiмволiку i назву ў адным з фiльмаў. Байкеры заявiлi, што «кампанiя не прадаставiла iм сцэнарый для ўзгаднення». Прадстаўнiкi кампанii заявiлi, што лiчаць гэтыя патрабаваннi неабгрунтаванымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна тыдзень працягваецца супрацьстаянне французскiх прафсаюзаў i студэнтаў на вулiцах Парыжа i ў будынках навучальных устаноў з урадам Дамiнiка дэ В |
|