Мiлошавiч: смерць па ўласнаму жаданню?
Леанiд ЛАХМАНЕНКА
Погляд Як i можна было прадбачыць, заходнееўрапейскiя судмедэксперты, у дадзеным выпадку патолагаанатамы Нiдэрландаў, у якасцi асноўнай версii смерцi Слабадана Мiлошавiча аб’явiлi iнфаркт мiякарду. Паводле слоў галандскага таксiколага, аналiз крывi паказаў наяўнасць у арганiзме рэчываў, якiя блакiравалi i нейтралiзавалi дзейнасць прэпаратаў супраць высокага артэрыяльнага цiску. Адсюль вынiкае, што С. Мiлошавiч напаткаў смерць па ўласнай самаўпэўненасцi. Ён, бачыце, такiм чынам хацеў падмануць турэмных медыкаў, прадэманстраваць iх няздольнасць справiцца з хваробай i ў рэшце рэшт дабiцца адпраўкi на лячэнне ў Маскву.Такое ўскоснае абвiнавачванне С. Мiлошавiча ў самаўпэўненасцi, незразумелай упартасцi, авантурызме i, калi хочаце, самадурстве, супадае з ранейшымi прэтэнзiямi Захада да яго як былога палiтыка. Да выдачы ў 2001 годзе экс-прэзiдэнта Гаагскаму мiжнароднаму трыбуналу было агульным месцам вешаць на С. Мiлошавiча ўсiх сабак за трагедыю на Балканах. А тагачасных лiдараў iншых рэспублiк былой Югаславii Туджмана i Iзбегавiча, якiя распалiлi полымя нацыянальнай варожасцi i на сумленнi якiх тысячы закатаваных сербаў, толькi па-сяброўску ўшчувалi. Не дзiўна, чаму яны пазбеглi праследаванняў трыбунала. А за ўсе беды народаў Балкан прыйшлося адказваць С. Мiлошавiчу. Як адзначаюць многiя назiральнiкi, ён даволi ўмела наладзiў сваю абарону i ў вынiку працэс непрадбачана зацягнуўся. Нагадаем, ён пачаўся ў 2002 годзе, а завяршыць планавалася сёлета, прыкладна восенню. I вось учора ў Гаазе трыбунал, якi цягнуўся чатыры гады, правёў сваё апошняе пасяджэнне. Гэта заняло не больш за тры хвiлiны. Трэба думаць, многiя з арганiзатараў суда ўздыхнулi з палёгкай. Што зробiш, калi падследны наклаў на сябе рукi. Але папярэдаднi дыягназ выклiкаў сумненнi ў яго правiльнасцi. Першым на высокiм палiтычным узроўнi заявiў аб гэтым мiнiстр замежных спраў Расii Сяргей Лаўроў. У яго ёсць прычыны для недаверу: пiсьмо С. Мiлошавiча аб незразумелым, мякка кажучы, лячэннi, калi даюць лекi не ад таго, што балiць, а ад iншых сур’ёзных хвароб. Таксама выклiкала падазронасць мiнiстра адмова трыбунала дазволiць цяжка хвораму экс-прэзiдэнту на пэўны тэрмiн прыехаць у Расiю пад гарантыi яго ўрада абавязковага вяртання ў Гаагу. Сумненнi ў дакладнасцi вывадаў галандскiх патолагаанатамаў i таксiколагаў абумовiлi ўчарашнi тэрмiновы вылет у Гаагу групы знакамiтых маскоўскiх медыкаў. Дэлегацыю ўзначалiў ўрач з сусветнай вядомасцю кiраўнiк навуковага цэнтра сардэчна-сасудзiстай хiрургii iмя А. Бакулева Леа Бакерыя. Перад адлётам ён, у прыватнасцi, сказаў, што С. Мiлошавiча можна было выратаваць. Для гэтага трэба было правесцi адпаведную дыягностыку i ўхiлiць пэўныя праблемы пацыента. Праўда, расiянам, паводле даных на ўчора, удасца толькi пазнаёмiцца з вынiкамi работы галандскiх калег. Малаверагодна, што спецыялiстам з Масквы дазволяць правесцi паўторнае патолагаанатамiчнае абследаванне. А гэта быў бы вельмi лагiчны крок, якi б дапамог устанавiць сапраўдную прычыну смерцi С. Мiлошавiча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як i можна было прадбачыць, заходнееўрапейскiя судмедэксперты, у дадзеным выпадку патолагаанатамы Нiдэрландаў, у якасцi асноўнай версii смерцi Слабада |
|