Два звароты — i даведка ў руках
Сяргей РАСОЛЬКА
На сённяшнi дзень у цэнтральным апараце Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый афармленне дакументаў грамадзян па заяўнiцкаму прынцыпу «аднаго акна» арганiзавана па некалькiх напрамках.
У прыватнасцi, як паведамiла прэс-сакратар мiнiстэрства Ксенiя Перастаронiна, гэта выдача (падаўжэнне тэрмiну дзеяння) нацыянальнага пасведчання асобы марака Рэспублiкi Беларусь. Усяго з 1998 года выдадзена каля 1 тысячы такiх пасведчанняў. Таксама гэта выдача грамадзянам, што працуюць у Мiнтрансе цi падпарадкаваных яму юрыдычных асобах, пасведчанняў удзельнiка лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iх дублiкатаў i даведак. Па стану на пачатак года колькасць такiх грамадзян i прыраўнаваных да iх асоб, якiя прайшлi перарэгiстрацыю ў мiнiстэрстве, склала 7662 чалавекi. Акрамя таго, у Беларускай iнспекцыi рачнога суднаходства (БIРС) ажыццяўляецца выдача наступных пасведчанняў i iх дублiкатаў: аб праве плавання пад Дзяржаўным флагам РБ; аб праве ўласнасцi на судна; аб выключэннi судна з Дзяржаўнага суднавага рэестра РБ. На ўзроўнi нарматыўнага рэгулявання замацаваны вычарпальны пералiк дакументаў, якiя могуць быць запатрабаваны ад грамадзян, скарочаны тэрмiны выдачы дакументаў, упарадкаваны пытаннi ўнясення аплаты. Таксама спрошчаны адмiнiстрацыйныя працэдуры — грамадзянiн завяртаецца ў Мiнтранс цi Беларускую iнспекцыю рачнога суднаходства двойчы: з заявай i неабходнымi дакументамi i праз устаноўлены тэрмiн — за падрыхтаваным адпаведным дакументам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень у цэнтральным апараце Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый афармленне дакументаў грамадзян па заяўнiцкаму прынцыпу «аднаго акна» ар
|
|