21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КАБ АТРЫМАЦЬ ОРДЭН, ТРЭБА...

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ляхавiцкам раёне сёлета ордэнамi былi ўзнагароджаны дырэктар кансервавага завода Леанiд Лейчанка i тэхнiк-асемянатар кааператыва «Шлях новы» Мiкалай Пранчак. Першы атрымаў ордэн Айчыны 3-й ступенi, а другi — ордэн «Знак Пашаны». Пры знаёмстве высветлiлася, што i за савецкiм часам Л. Лейчанка быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а М. Пранчак — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Цiкавы момант. Распалася сацыялiстычная сiстэма, з’явiлася новая краiна, а ўзнагароды атрымлiваюць адны i тыя ж людзi. Напэўна ж, не выпадкова?!

«Я павiнен быць справядлiвым»

— сказаў падчас размовы кiраўнiк кансервавага завода, i гэтыя словы можна лiчыць дэвiзам Леанiда ЛЕЙЧАНКI. Хоць калi ў цябе 200 чалавек падначаленых, то, вiдавочна, не ўсе цябе лiчаць добрым, бо для многiх добры — гэта i ёсць справядлiвы.

Леанiд Паўлавiч ужо 27 гадоў узначальвае калектыў. Даволi вялiкi адрэзак гэтага часу прыпадае на перыяд палiтычных i эканамiчных пературбацый, калi многiм прадпрыемствам прыйшлося вельмi цяжка, а некаторыя i не выстаялi. Быў невялiкi спад i на кансервавым заводзе, але пачынаючы з 1996 года вытворчасць прадукцыi вырасла на 60 працэнтаў, хоць сокi i кансерваваная гароднiна ў звычайных слоiках — прадукцыя не мудрагелiстая, але з-за нiзкага сабекошту i добрай якасцi вытрымлiвае канкурэнцыю i на складзе не залежваецца. Наладжаны з партнёрамi кантакты, i тут асабiстая заслуга дырэктара завода. Калi слову кiраўнiка вераць, то робяць i перадаплату ў 500 мiльёнаў i не хвалююцца, што будуць нейкiя збоi з прадукцыяй.

— Сёння да партнёраў адносiмся з даверам. Глядзiм, чалавек дзелавы, прыстойны, не падводзiць, то i маем з iм справу, але ж патрабуем аналагiчных адносiнаў i да сябе, — сказаў Леанiд Паўлавiч, — неабходна падтрымлiваць марку прадпрыемства i даражыць сваiм ганаровым званнем.

Тут я зраблю адступленне i раскажу пра выпадак, якi здарыўся прыкладна 45 гадоў таму. З Лейчанкам я вучыўся ў адной школе, але ў розных класах, i знаёмы не быў, хоць у адным эпiзодзе запомнiў яго.

Вучняў 8—10-х класаў адправiлi ў калгас капаць бульбу. I вось адзiн вучань, такi дылда, на галаву вышэйшы за iншых, пачаў над Лейчанкам насмiхацца — не адкрыта, а за яго спiнай ходзiць па полi i строiць кпiны. Смяецца сам, а з iм i iншыя. Тут Лёня спакойна падыходзiць да жартаўнiка i наносiць яму кароткi ўдар з левай. Дылда задраў ногi ўгору, а на полi ўстанавiлася вялiкая цiшыня. Не ведаю, цi Леанiд Паўлавiч помнiць той эпiзод, але ў гэтым праявiўся яго характар, напэўна гэта i быў першы крок да свайго першага ордэна.

Праўда, калi Л. Лейчанка iшоў насустрач прэзiдэнту за ордэнам, то адчуваў сябе няўпэўнена.

— Пакуль iшоў, то ў нагах не было цвёрдасцi — сталi быццам ватныя, — паведаў дырэктар, — але калi прэзiдэнт пацiснуў руку, то стала спакайней. Раней на такiм узроўнi нiхто не ўзнагароджваў. Першы ордэн уручала мясцовае кiраўнiцтва, у Баранавiчах, а тут... расхвалюешся.

Падчас размовы Л. Лейчанка пастаянна падкрэслiваў, што ўсе дасягненнi — заслуга калектыву. Яно быццам бы i так, але хто гэты калектыў стварыў? Iнакш можна было б даць ордэн прадпрыемству i пра гэта напiсаць на шыльдзе.

Ужо 20 гадоў, як дырэктар завода не быў у адпачынку. Можа, на прадпрыемстве на гэты час няма кiм яго падмянiць?

— Ды не, на заводзе такiх людзей нямала, але рынак пастаянна бударажыцца, мяняецца, паступаюць новыя заказы, i тут часам неабходна рызыкнуць, зрабiць смелы крок, а на гэта не кожны адважыцца, — растлумачыў дырэктар.

Увесь гэты час ствараў сучаснае прадпрыемства i падбiраў калектыў Л. Лейчанка. Раней 300 чалавек выпускалi 10 мiльёнаў умоўных слоiкаў, а сёння 200 работнiкаў — 15 мiльёнаў. Усе гэтыя гады вялося будаўнiцтва цэхаў, складоў, майстэрнi..., закуплялася новае абсталяванне. Мадэрнiзацыя вытворчасцi працягваецца.

Лейчанка лiчыць, што ў такiм узросце хiстанняў не павiнна быць, бо няўпэўненасць можа дорага абысцiся калектыву. З заводам звязана больш за 600 чалавек (работнiкi i iх сем’i), а для 10-тысячнага райцэнтра гэта нямала, i дырэктар нясе адказнасць за гэтых людзей.

— Сярэднi заробак у нас амаль 500 тысяч у месяц i нельга дапусцiць нiякiх збояў, бо выбар работы ў райцэнтры невялiкi, хацелася б i надалей мець кантакт з людзьмi. Для мяне самы блiзкi i лепшы той, хто найлепш працуе, — закончыў размову Леанiд Лейчанка.

Галоўнае — сумленнасць

Да свайго другога ордэна Мiкалай ПРАНЧАК iшоў дваццаць гадоў, i зноў жа не з лёгкiх быў гэты перыяд, бо прыпаў на час няўпэўненасцi i ваганняў у сельскай гаспадарцы.

— Нiколi не думаў, што заслужу яшчэ адну ўзнагароду. Я працаваў i стараўся рабiць гэта сумленна, — адзначыў Мiкалай Барысавiч.

Хоць работа тэхнiка-асемянатара i лiчыцца на ферме няцяжкай, але М. Пранчаку ад гэтага не лягчэй. Працоўны дзень пачынаецца ў 5 гадзiн ранiцы, а заканчваецца апоўначы. Працуе без выхадных, хоць пры неабходнасцi яго падмянiць могуць.

Чэснасць i сумленнасць у працы — вялiкая справа. Але патрэбны i станоўчыя вынiкi, каб цябе заўважылi. Аказваецца, колькасць пагалоўя жывёлы ў многiм залежыць i ад асемянатара. Пран-чак на сваёй рабоце ўжо 26 гадоў i напачатку расцёл быў невысокi — 86 цялят на 100 кароў, а затым паказчык паступова рос i за апошнiя два гады дасягнуў 102 працэнтаў. Значыць, у некаторых кароў ацёл двойчы на год. Але цi нармальна такое?

— Нармальна, — запэўнiў М. Пранчак. — Напрыклад, карова ацялiлася ў лютым, праз 27 дзён яе зноў можна пакрыць i пад канец года яна ацелiцца. Працуем па-навуковаму.

У Мiкалая Барысавiча аклад пад 400 тысяч, а калi ўлiчыць усе надбаўкi ды прэмii, то заробак у цэлым намнога вышэйшы. Праўда i нагрузка вялiкая. Пры норме 500 кароў ён абслугоўвае 780 галоў. У гаспадарцы каровы мясцовай пароды — беларускай пярэстай, але дояцца не горш чым венгерскiя цi галандскiя — пад 7 тыс. лiтраў даюць.

У нашага героя двое дзяцей, ён ужо дзед. Нараканняў на лёс няма.

А кропку ў размове паставiў старшыня кааператыва Аляксандр Кур’ян.

— Прадставiлi Пранчака да ордэна не тайна, а адкрыта — на сходзе, i ён гэтую ўзнагароду заслужыў, бо ў работу ўкладвае душу.

Хачу адзначыць, што Леанiд Лейчанка i Мiкалай Пранчак не з’яўляюцца сярод узнагароджаных выключэннем. Яны тыповыя прадстаўнiкi людзей, якiя ведаюць сабе цану i спакойна робяць сваю справу.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Ляхавiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ляхавiцкам раёне сёлета ордэнамi былi ўзнагароджаны дырэктар кансервавага завода Леанiд Лейчанка i тэхнiк-асемянатар кааператыва «Шлях новы» Мiкалай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика