21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Акцёр аднаго тэатра

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды

Сёння ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы дакладна з ранiцы разрываюцца тэлефоны. Цяперашнi генеральны дырэктар Купалаўскага, заслужаны артыст Беларусi Мiкалай Мiхайлавiч КIРЫЧЭНКА сустракае сваё 60-годдзе.




Больш за палову жыцця юбiляр аддаў Купалаўскаму тэатру: спачатку ў якасцi акцёра, потым на пасадзе памочнiка мастацкага кiраўнiка. Калi былы дырэктар Генадзь Давыдзька быў абраны дэпутатам у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, у Мiнiстэрстве культуры нядоўга думалi, каму прапанаваць дырэктарскае крэсла. Але, да здзiўлення чыноўнiкаў, угаворваць Мiкалая Мiхайлавiча давялося доўга. Ён i зараз, прызнаецца, адчувае гэтыя «нажнiцы» памiж адмiнiстратарам i творчай асобай: «Калi трэба выбiраць таннейшы варыянт дэкарацый, каб хапiла грошай — я сябе лiтаральна ненавiджу!».

У яго «багажы» — больш за 70 яркiх, запамiнальных роляў, ад Ягайлы ў «Князi Вiтаўце» да Джона ў «Крывавай Мэры», ад Менахема ў «Памiнальнай малiтве» да Зянона Iсаўрыйскага ў «Ромуле Вялiкiм». I мноства вучняў-акцёраў (дацэнт Акадэмii мастацтваў, Мiкалай Кiрычэнка выкладае на тэатральным факультэце). I яшчэ многа, многа тэатральных дасягненняў. Мабыць таму пагаварыць аб iм самiм не атрымалася — размова ўсё адно збочвала да тэатра...

— Да юбiлеяў, няхай гэта 30 або 60 гадоў, прынята падводзiць пэўныя вынiкi. У вас засталося штосьцi нязробленае — не сыграная роля, не пасаджанае дрэва, не пабудаваны дом?

— Я лiчу, якiм бы юбiлей нi быў i колькi б нi было зроблена, чалавек заўжды жыве тым, што яшчэ шмат чаго трэба зрабiць. Я вось аглядваюся назад i разумею, што i дрэвы саджаў, i няхай не пабудаваў дом, дык адрамантаваў кватэру, i дзецi ў мяне ёсць, i работа... Аднак спыняцца нельга. Гэта i ёсць рухавiк творчасцi i жыцця — i ў 30 гадоў, i ў 40, i ў 60, i, каму пашанцуе, у 70—80 павiнна быць перспектыва. Як толькi чалавек зачынiць дзверы i скажа: «Я ўсё зрабiў» — няхай не ў бiялагiчным, але ў духоўным сэнсе ён перастае iснаваць. Тое ж самае, нават у большай ступенi, датычыцца людзей мастацтва. Заўжды павiнна прысутнiчаць самакрытыка, адчуванне таго, што ты можаш i павiнен рабiць больш i лепш. Я не скажу пра не сыграныя ролi — у нас, акцёраў, ёсць свае забабоны на гэты конт, — але, натуральна, засталiся такiя ролi-мары i ролi-планы.

— Нядаўна вы атрымалi спецыяльную прэмiю «За духоўнае адраджэнне». Адчуваеце яе зараз як цяжар адказнасцi або як стымул да працы?

— Як цяжар адказнасцi. Бо калi табе ўручаюць спецыяльную прэмiю ў галiне тэатральнага мастацтва, фактычна прызнаюць чалавекам года, гэта вельмi адказна. Урэшце, я ж не быў адзiным прэтэндэнтам на прэмiю, i калi з дастаткова вялiкай колькасцi годных, заслужаных людзей выбралi менавiта мяне — адчуваю адказнасць перш за ўсё перад тымi, з кiм знаходзiўся побач у спiсе кандыдатаў. Яшчэ, натуральна, гэта i перспектыва, як усякая ўзнагарода. Я стаўлю сябе на пазiцыю гледача, якi адкрывае праграмку i чытае, напрыклад: «Заслужаны артыст». Па сваiх уражаннях памятаю, ужо чакаеш адпаведнага ўзроўню... Так што цяпер трэба адказваць за высокае званне ўсёй сваёй творчасцю, усiм жыццём.

— Раней у iнтэрв’ю вы заўважалi, што дырэктарская пасада адчувальна перашкаджае акцёрскай кар’еры. Зараз сiтуацыя памянялася, раўнавага знойдзена?

— Я так i не знайшоў раўнавагу, бо адмiнiстрацыйная работа — гэта зусiм iншы вобраз мыслення. Часам заблытваюся, як у доўгiх калашынах, памiж дырэктарскiм крэслам i сцэнай. Збольшага пачынаю весцi сябе па-акцёрску, i бывае, уваходзячы ў вялiкi кабiнет, не тое каб наўмысна акцёрствую, але спальваю эмоцыi, нiбыта падчас спектакля... А бывае i наадварот: стаю на сцэне i адчуваю адказнасць не за сваю акцёрскую ролю, але i за святло, гук, дэкарацыю. Я параўноўваю гэты рух з рухам трамвая, i дагэтуль шукаю сiстэму пераключэння «стрэлак» на патрэбны шлях...

На пытанне пра любiмага гледача Мiкалай Кiрычэнка дыпламатычна адказаў, што любiць кожнага, хто прыходзiць у Купалаўскi тэатр. Аднак пасля ўдакладнiў: любiмы глядач — гэта не той, каго арганiзавана пастроiлi i «вывелi ў культпаход», i ён сядзiць у зале, не ўцямлiваючы, навошта гэта трэба. Любiмы глядач — той, хто ведае, на што i да каго ён iдзе. Аднойчы, напрыклад, быў выпадак: з раёна прыехала жанчына i папрасiла ў касiркi бiлеты не абы-куды, а менавiта «на той спектакль, дзе грае Кiрычэнка».

У яго самога, дарэчы, «любiмчыкаў» сярод спектакляў няма: «Ведаеце, як у шматдзетнай сям’i нiводнае дзiця не павiнна адчуць, што бацькi любяць яго менш цi больш за астатнiх, так i ролi не павiнны здагадвацца, якую з iх ты любiш больш». Магчыма, таму i тэатр яго генеральны дырэктар называе вялiкай сям’ёй:

— Гучыць вельмi банальна, аднак тэатр для мяне — гэта жыццё. Збiраецца трупа акцёраў, як адзiная сям’я, i пачынае — не прыходзiць на службу, а жыць. Тады пачынае жыць тэатр, i тады публiцы ёсць куды прыходзiць. А як iнакш сказаць? 35 гадоў я ў гэтым тэатры. Назваць яго проста творчасцю, маўляў, прыйшоў-адыграў, незважаючы на колькасць гледачоў, i ўсё? Не, мяне хвалююць усе бакi жыцця тэатра — майго жыцця...

— Найлепшым падарункам для вас было б...

— Тое, чаго я зараз дабiваюся, — каб тэатр iмя Янкi Купалы, зыходзячы з гiстарычнага статусу, як першы драматычны тэатр Беларусi, стаў Першым i галоўным тэатрам краiны. Я не хачу пакрыўдзiць калег па цэху з iншых тэатраў, усiх люблю i паважаю. Але наш тэатр усё-такi першы, i мне хацелася б убачыць той момант, калi тут усё будзе працаваць па лепшых сусветных стандартах — у эстэтычным, архiтэктурным, тэхнiчным i ўсiх iншых сэнсах. Каб не мы стаялi з працягнутай рукой i прасiлi грошай, а да нас iшлi з пытаннем, чым трэба дапамагчы. Каб Купалаўскi тэатр меў па-сапраўднаму сусветнае iмя i сусветны ўзровень. Вось гэта было б самым лепшым падарункам!

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

P.S. Ёсць прымета, што раней часу вiншаваць чалавека з днём нараджэння (тым больш калi гэта круглая дата) нельга. Таму напрыканцы размовы, адчуваючы «запарку» i зусiм неюбiлейныя клопаты генеральнага дырэктара, я проста пажадала Мiкалаю Мiхайлавiчу ўдачы i добрага настрою. А зараз, з газетных старонак, карыстаючыся, як кажуць, службовым становiшчам — шчыра вiншую вас! I не толькi я, а ўся «Звязда». I ўсе тыя гледачы, якiя шмат гадоў ходзяць у Купалаўскi тэатр на аншлагавыя пастаноўкi...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы дакладна з ранiцы разрываюцца тэлефоны. Цяперашнi генеральны дырэктар Купалаўскага, заслужаны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика