Чатыры кiлаграмы ведаў i не толькi
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Прэзентацыя Адразу тры навiнкi выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» ўбачылi свет. Самай важкай ва ўсiх сэнсах слова абяцае стаць рускамоўная энцыклапедыя «Республика Беларусь» у шасцi тамах. Пакуль надрукавана толькi першая частка вагой у чатыры кiлаграмы i аб’ёмам больш за тысячу старонак. Як сцвярджаюць рэдактары, выданне абяцае стаць пашпартам краiны, настольным даведнiкам, якi ахопiць усю гiсторыю Беларусi.А вось яшчэ адна навiнка ад «Беларускай энцыклапедыi» — кнiга «Верхнее Поднепровье и Белоруссия. Полное географическое описание нашего отечества» ўжо друкавалася, але... у 1905 годзе, сярод яе стваральнiкаў — знакамiты Доўнар-Запольскi. У сваю чаргу выданне «Белорусский фольклор» выйдзе ў двух тамах (у крамах пакуль можна знайсцi толькi першую частку), у якiх плануецца размясцiць каля 3 тысяч артыкулаў, прысвечаных традыцыям i вераванням беларусаў, iх вусна-паэтычнай творчасцi, народнаму мастацтву.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу тры навiнкi выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» ўбачылi свет |
|