21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускае традыцыйнае вяселле

25.08.2009 21:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

РАДЗІННАЕ

Напярэдаднi доўгачаканай урачыстасцi

Цнатлiвасць як традыцыйная маральная каштоўнасць

На працягу шматдзённага вясельнага абраду беларусаў неаднаразова акцэнтавалася ўвага на тым, што шлюб бярэ цнатлiвая нявеста. У першай палавiне вясельнага рытуалу — да моманту вянчання — цнатлiвасць нявесты была выключным iндыкатарам павагi роду i адначасова яго найвялiкшым гонарам за таго чалавека, якi свята захоўвае традыцыi продкаў i з павагай ставiцца да яго жывых нашчадкаў. Можна без перабольшання сказаць, што практычна кожны рытуальны крок нявесты суадносiўся з яе адпаведным статусам. А ён, у сваю чаргу, прадвызначаў наступны этап развiцця вясельнага абраду. Заўважым, што традыцыйны вясельны рытуал паўторнага замужжа адбываўся зусiм iначай. Прынцыповую карэкцiроўку цярпела вясельная ўрачыстасць i ў тым выпадку, калi нявеста прызнавала сваю грахоўнасць. Гэта было дакорам не толькi сям’i, але i ўсяму роду. Адным з першых момантаў грамадскага прызнання натуральна-прыроднага стану нявесты быў дзявочы вечар (падкрэслiм — дзявочы). На Палессi ў дзень вяселля нявесту садзiлi на дзяжу i распускалi касу. Толькi цнатлiвая нявеста мела маральнае права выканаць гэта абрадавае дзеянне. Прычым гэты момант лiчыўся самым адказным маральным iспытам у жыццi незамужняй дзяўчыны. Здавалася б, ну што тут звышнатуральнага: каб не ганьбiць род i не даваць падстаў для працяглых i часам зласлiвых размоў аднавяскоўцам, устрымайся i не скажы праўды — усё роўна не бачна! Але не ўсё так проста! Дзяўчына была выхавана ў рэчышчы (i боязi) народных уяўленняў, якiя адназначна сведчылi: за падман на ўсю сям’ю i нават на ўсiх аднавяскоўцаў будзе насланы страшэнны праклён. У гэтым выпадку рознага кшталту няшчасцi напаткаюць яе саму i ўсю яе ся’мю, а ў некаторых мясцовасцях лiчылi, што i ўсю вёску: град, засуха, хваробы, няўрод i г.д. Разам з тым, паўсюдна iснаваў звычай пасля першай шлюбнай ночы паказваць бацькам (а часам i ўсёй радзiне) прасцiну, на якой спалi маладыя, цi сарочку нявесты. Калi на ёй не знаходзiлi «сведчання» цнатлiвасцi — пляма крывi, — то нявесту маглi тут жа зняславiць: у яе адрас пачыналi сыпацца папрокi, якiя на ўсё жыццё станавiлiся прычынай непаразуменняў памiж прадстаўнiкамi двух родаў. У славян было шырока распаўсюджана павер’е, што посуд б’ецца на шчасце. Пасля першай шлюбнай ночы трэба было бiць глiняныя гаршкi. Разбiты гаршчок быў пацвярджэннем таму, што нявеста была цнатлiвая, калi ж гаршчок заставаўся цэлым, значыць, нявеста была «вiнаватай».

Аб страце дзявоцкасцi нявесты меркавалi па наступнай прыкмеце: калi раптам перад алтаром падаў вянец. Нездарма на Беларусi казалi, што «яна згубiла венчык» — сiмвал дзявоцкасцi.

Калi нявеста была «вiнаватай», яе i яе бацькоў каралi: госцi бiлi посуд, ламалi печ, мазалi дзёгцем сцены цi вароты, нявесце (яе бацькам цi брату) надзявалi хамут i прымушалi хадзiць па вёсцы, аблiвалi вадой, нявесту садзiлi задам наперад на каня i адпраўлялi да бацькоў.

З запiсу ХIХ ст. вядомы наступныя выпадкi, звязаныя з паводзiнамi нецнатлiвай нявесты. У Гродзенскай губернi перад тым, як трэба было сесцi на дзяжу, дачка катэгарычна адмовiлася, запратэставала, кiнулася на каленi перад бацькам i стала прасiць яго злiтасцiвiцца. Дачка не асмелiлася парушыць правiла народнай культуры пад пагрозай таго, што ў гэтай дзяжы сем гадоў не ўствала б рошчына, а значыць, сям’я заставалася б без хлеба. Адначасова iснавала павер’е, што падобнае парушэнне магло б справакаваць складаную сiтуацыю — у парушыўшай запавет продкаў сем гадоў не будзе дзяцей.

Другi выпадак зафiксаваны ў Столiнскiм раёне. Нявеста прызналася мацi маладога: «Я — не цнатлiвая! Але прашу паставiць перад намi на стале «вiлцэ» — упрыгожаную невялiчкую ёлачку. Мацi жанiха доўга не думала, бо выйсце з такога становiшча было вядома загадзя. Яна сказала гаспадару прынесцi са стайнi хамут, накiнула яго на шыю маладой i загадала абыйсцi з iм усю вёску. Аднойчы на занятках мы расказалi пра гэта здарэнне студэнтам. Iх каментарый быў нечаканым, але зразумелым: «Сённяшнiм маладым хамутоў не хопiць!»

Дзявочы вечар — развiтанне з юнацтвам

«Девичник — девич-вечер, последний досвадебный обряд и самый вечер, канун брака; подруги невесты веселятся и плачут, поют; невеста поет, плачит, прощается с ними; ей расплетают косу, родители благословляют, свахи уводят в баню».

У.I. Даль.

М.М. Нiкольскi ў сваёй класiчнай працы «Паходжанне i гiсторыя беларускай вясельнай абраднасцi» сцвярджае, што ўжо ў XII—XIV стст. дзявочы вечар меў месца ў паўночных рэгiёнах Беларусi. Пiсьмовая фiксацыя гэтага абраду датавана XVIII ст. У XIX—XX стст. дзявочы вечар быў адным з галоўных звёнаў вясельнага абраду.

«Узяць усеагульнае блаславенне»

У апошнi перадшлюбны дзень выкананне ўсiх асноўных абрадаў звычайна пачыналася блiжэй да вечара. Аднак у некаторых рэгiёнах Беларусi, напрыклад, у Пружанскiм, Ваўкавыскiм, Слонiмскiм раёнах маладыя з ранiцы павiнны былi пайсцi ў царкву на споведзь. Але перш трэба было абысцi ўсе падворкi ў вёсцы i, завiтаўшы ў кожны з iх (жанiх i нявеста хадзiлi паасобку), яны нiзка кланялiся спачатку чырвонаму куту, затым хлебнай дзяжы, а потым i гаспадарам хаты. Пыталiся, цi не вiнаватыя яны ў чым-небудзь перад iмi. Звычайна гаспадар адказваў: «Бог, будучы Богам, усiм нам грахi адпускае, а трудно, каб мы, грэшныя людзi, адны другiм кепскаго не запомнiлi, а за добрае не памятавалi». Такi абрад насiў назву перапросiны. Тым самым маладыя прасiлi блаславення на добрае сямейнае жыццё не толькi ў бацькоў i сваякоў, але i ў членаў абшчыны, у якой яны жылi. Менавiта аб гэтым спяваецца ў песнi:

«Пакланiся, доньку, старому i маладому,

i дзiцятку малому,

Няхай просяць у Бога долi

для цябе маладое.

Няхай просяць ласкi

ад найсвентшай Маткi!».

У некаторых рэгiёнах гэты абрад называлi «адпраўляцца кланяцца». Пакуль сяброўкi i свахi прыбiралi хату да вяселля, мылi лавы, сталы, падлогу, нявеста з адной сяброўкай абыходзiла ўсе падворкi, кланялася тройчы ў пояс гаспадарам, прасiла прабачэння за ўсе грахi i запрашала на вяселле. А тыя, у сваю чаргу, адказвалi: «Богу святому кланяйся, дзiцятка. Дай жа, Божа, табе шчасця i долю, i ўсяго, чаго ты сабе ад Бога просiш». Лiчылася, чым больш падворкаў наведае нявеста, тым шчаслiвейшым будзе яе сямейнае жыццё. Акрамя гэтага, нявеста запрашала моладзь на дзявочы вечар.

Калi нявеста была сiратой, то ранiцай яна хадзiла на магiлу сваiх бацькоў, «каб спытаць блаславення ў сваiх бацькоў-нябожчыкаў».

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi доўгачаканай урачыстасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика