Таленавiтай моладзi — стыпендыi прэзiдэнцкага фонду
У Магiлёве, у дзяржаўным музычным вучылiшчы iмя Рымскага-Корсакава адбылася цырымонiя ўручэння пасведчанняў стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.
Сёлета Спецыяльны фонд адзначае свой 10-гадовы юбiлей. Ён падтрымлiвае маладых людзей, якiя ярка праявiлi сябе ў розных галiнах мастацтва — мастакоў, музыкантаў, кампазiтараў, танцораў i iншых. Iх называюць будучай творчай элiтай беларускай нацыi. Падтрымка фонду — не толькi маральная, але i матэрыяльная, што вельмi важна. У Магiлёве ўручаны 45 пасведчанняў аб прысуджэннi стыпендый i заахвочвальных прэмiй фонду за 2005 год. Iх атрымалi дзецi, маладыя людзi з Магiлёва, Бабруйска, Клiмавiчаў, Горак, Дрыбiна. Сярод iх — квартэт гiтарыстаў з Магiлёўскага музычнага вучылiшча пад кiраўнiцтвам Iгара Лонскага, навучэнка таго ж вучылiшча Веранiка Барчан, маленькая спявачка з гiмназii №1 г. Горкi Дар’я Бялясава, 11-гадовы пiянiст з Бабруйска Андрэй Шычко i iншыя. У цырымонii бралi ўдзел мiнiстр культуры Уладзiмiр Матвяйчук, старшыня савета Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi i дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Наталля Аўдзеева, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз. Наш кар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве, у дзяржаўным музычным вучылiшчы iмя Рымскага-Корсакава адбылася цырымонiя ўручэння пасведчанняў стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта |
|