На гранiцы затрыманы 65 тыс. фальшывых экзэмпляраў «Советской Белоруссии»
Кар. БЕЛТА
У вынiку сумеснай аперацыi супрацоўнiкаў КДБ i МУС Беларусi 14 сакавiка на беларуска-расiйскай гранiцы ў Мсцiслаўскiм раёне Магiлёўскай вобласцi затрымана буйная партыя кантрафактнай друкаванай прадукцыi — 65 тыс. фальшывых экзэмпляраў газеты «Советская Белоруссия».
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Камiтэце дзяржбяспекi рэспублiкi, у незаконных экзэмплярах выкарыстаны лагатып самага папулярнага ў Беларусi перыядычнага выдання, яго выхадныя даныя, i нават пад газетнымi матэрыяламi стаялi подпiсы журналiстаў «Советской Белоруссии». I толькi ў самым канцы дробным шрыфтам паведамлялася, што газета надрукавана ў Смаленску. «Прычым, усе экзэмпляры надрукаваны на дарагой высакаякаснай паперы ў каляровым выкананнi», — удакладнiлi ў КДБ. Пры гэтым там падкрэслiлi, што змест фальшывай газеты мае адкрыта лжывы i тэндэнцыйны характар, ганьбiць дзеючага кiраўнiка дзяржавы. Паводле iнфармацыi субяседнiкаў, партыю кантрафактнай прадукцыi на грузавым мiкрааўтобусе перавозiлi два грамадзянiны Беларусi, адзiн з якiх — намеснiк старшынi БНФ Алесь Мiхалевiч. Яны затрыманы, незаконны груз канфiскаваны, па гэтаму факту праводзiцца разбор.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вынiку сумеснай аперацыi супрацоўнiкаў КДБ i МУС Беларусi 14 сакавiка на беларуска-расiйскай гранiцы ў Мсцiслаўскiм раёне Магiлёўскай вобласцi затры |
|