Вымагальнiкаў бралi на кватэры...
Марына ЭВЕРСМАН
Буднi «Аховы» У Мiнску група затрымання Заводскага аддзела аховы несла службу i знаходзiлася на маршруце патрулявання ў мiкрараёне «Паўночны», калi дзяжурны перадаў iнфармацыю аб тым, што ў адной з кватэр дома па вулiцы Герасiменкi невядомыя пад пагрозай фiзiчнага насiлля вымагаюць грошы ў 22-гадовага грамадзянiна.Нарад аддзела аховы адразу ж выбыў па ўказанаму адрасу. Падышоўшы да дзвярэй, супрацоўнiкi мiлiцыi адразу звярнулi ўвагу на тое, што тэлефонны провад, якi вядзе ў кватэру, быў перарэзаны, а каля яе стаяла здзiўленая гаспадыня кватэры, якая толькi што падышла да дзвярэй i не магла зразумець, што тут робяць супрацоўнiкi мiлiцыi. Пасля таго, як гаспадыня ключом адчынiла ўваходныя дзверы кватэры, супрацоўнiкi мiлiцыi ўварвалiся ў кватэру i затрымалi траiх злачынцаў. Як у далейшым высветлiлася, iмi аказалiся неаднаразова судзiмыя за пагрозу забойствам, хулiганства i крадзяжы два жыхары г. Мiнска 25-i i 24-х гадоў i 22-гадовы жыхар г.п. Шаркаўшчына Вiцебскай вобласцi. У аднаго са злачынцаў у кiшэнi штаноў знайшлi сотавы тэлефон, толькi што выкрадзены ў пацярпеўшага. Як высветлiлася, вымагальнiкi прыйшлi да яго ў дом каля 14 гадзiн i пад пагрозай фiзiчнай расправы (абяцалi выкiнуць яго з 6 паверха) патрабавалi грошы ў суме 300 долараў ЗША. Калi пацярпеўшы заявiў злачынцам, што такiх грошай у яго ў доме няма, то апошнiя сталi патрабаваць, каб ён пазванiў сваiм родным i ўзяў у iх грошай. Хлопец патэлефанаваў аднаму сваяку, i апошнi, на шчасце, адчуў штосьцi нядобрае i паведамiў аб здарэннi ў мiлiцыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску група затрымання Заводскага аддзела аховы несла службу i знаходзiлася на маршруце патрулявання ў мiкрараёне «Паўночны»
|
|