Амаль трэць выдаткаў — на нехарчовыя тавары
Сяргей ГРЫБ
У мiнулым годзе спажывецкiя выдаткi сярэдняй хатняй гаспадаркi Беларусi складалi 573,1 тыс. рублёў у месяц. Пры гэтым, паводле звестак Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, 44,6 працэнта ад гэтай сумы прыпадала на набыццё прадуктаў харчавання, 31,5 працэнта — на нехарчовыя тавары, а 21,4 працэнта — на аплату паслуг.
Дарэчы, як паказала выбарачнае абследаванне мiнiстэрства, летась 42,9 працэнта хатнiх гаспадарак (сем’яў i адзiнокiх грамадзян) краiны мелi даход ад 250 000 да 500 000, i 42,2 працэнта — ад 130 000 да 250 000 рублёў. Адначасова 8,9 працэнта хатнiх гаспадарак валодалi штомесячнымi рэсурсамi ў памеры менш за 130 тыс., а 6 працэнтаў — у памеры больш за 500 тыс. рублёў. Прычым найбольш вялiкiм (14 працэнтаў) апошнi паказчык аказаўся ў сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе спажывецкiя выдаткi сярэдняй хатняй гаспадаркi Беларусi складалi 573,1 тыс. рублёў у месяц
|
|