Iмкненне дзяржавы палепшыць якасць жыцця людзей стала асновай праграмы газiфiкацыi Беларусi
У адпаведнасцi з Праграмай газiфiкацыi iндывiдуальных жылых дамоў у забруджаных радыенуклiдамi раёнах Гомельскай вобласцi ў 2001 — 2005 гадах газiфiкавана 7 тыс. дамоў. Гэтыя даныя прывёў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ўчора на цырымонii пуску прыроднага газу ў пасёлку гарадскога тыпу Акцябрскi Гомельскай вобласцi.
Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Менавiта iнтарэсы людзей, iмкненне максiмальна абаранiць iх ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы, палепшыць якасць жыцця прымусiлi нас самым энергiчным чынам узяцца за газiфiкацыю краiны. За перыяд з 1995 года мы змаглi зрабiць больш, чым за ўсе папярэднiя гады». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для гэтага запатрабавалiся каласальныя сродкi. З улiкам ўсiх крынiц фiнансавання ў газiфiкацыю ўкладзены $1 млрд. У вельмi цяжкiх умовах у Беларусi змаглi адшукаць сродкi i мабiлiзаваць людзей на рэалiзацыю гэтага маштабнага праекта. Паводле слоў прэзiдэнта, цяпер Гомельшчына з’яўляецца адным з самых газiфiкаваных рэгiёнаў краiны. Цяпер у вобласцi прыродны газ атрымлiваюць усе 18 гарадоў, 12 пасёлкаў гарадскога тыпу i амаль 230 сельскiх населеных пунктаў. Спажыўцамi блакiтнага палiва з’яўляюцца 323 прамысловыя, 742 камунальна-бытавыя i 102 сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Газiфiкавана 372 тыс. кватэр, у тым лiку 45 тыс. у вёсцы. Новы магутны iмпульс нарошчванню аб’ёмаў газiфiкацыi надасць праграма адраджэння i развiцця вёскi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што наперадзе вялiкая работа па забеспячэнню чыстым палiвам iндывiдуальных жылых дамоў. У першую чаргу ў забруджаных радыенуклiдамi раёнах. Для таго, каб паскорыць выкананне такiх работ, падрыхтаваны праект дакумента па знiжэнню расходаў насельнiцтва пры будаўнiцтве вулiчных размеркавальных сетак i ўводаў да iндывiдуальных жылых дамоў (амаль на трэць) за кошт прыцягнення сродкаў рэспублiканскага i мясцовага бюджэтаў. Аляксандр Лукашэнка заявiў, што дзеючая ўлада ў Беларусi можа абаранiць народ i не дазволiць сiлам звонку дэстабiлiзаваць сiтуацыю напярэдаднi i ў перыяд правядзення прэзiдэнцкiх выбараў. «У Грузii, Украiне i Расii ёсць адмарозкi, хоць вы мяне i крытыкуеце за гэта слова, якiя хочуць прыехаць сюды i навесцi «парадак». Прыехаць то яны могуць, але як яны выедуць — не ведаю. Мы нiкому не дазволiм дэстабiлiзаваць тут абстаноўку. Мы гаспадары на сваёй зямлi i сёння можам утрымаць абстаноўку i сiтуацыю ў краiне», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы ў ходзе сустрэчы з жыхарамi Акцябрскага раёна. Аляксандр Лукашэнка паведамiў, што яму далажылi аб намеры грамадзян Грузii прыбыць у Беларусь для ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. «Я дазволiў паказаць усе матэрыялы, якiя мы сабралi. Бачыце, з Грузii яны прыедуць парадак тут наводзiць за амерыканскiя грошы. Нiчога не атрымаецца», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт выказаў упэўненасць у тым, што адносiны ў Беларусi з Украiнай i Расiяй будуць развiвацца нармальна. «Таму што пераважная большасць людзей ва Украiне, Расii i ў нас у Беларусi за тое, каб жыць спакойна. Бойка, мардабоi, вайна нiкому не патрэбны. Дзе, як не ў нас ведаюць, што такое вайна i цэняць нармальнае, мiрнае жыццё?» — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што «галоўная задача прэзiдэнта i ўлады — забяспечыць мiр, каб людзi спакойна маглi працаваць i гадаваць дзяцей. Таму жывiце спакойна». «Якая б улада нi была ў Беларусi i Украiне, разарваць сувязь памiж двума народамi нi ў кога не атрымаецца», — заявiў прэзiдэнт у час сустрэчы з жыхарамi Акцябрскага раёна. «Мы з Вiктарам Юшчанкам даволi даўно знаёмыя, у нас вельмi добрыя асабiстыя адносiны. Думаю, што калi два прэзiдэнты маюць добрыя адносiны, то гэта добрыя перспектывы i для адносiн памiж краiнамi», — дадаў кiраўнiк беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка перакананы таксама, што Беларусь выбрала правiльны шлях развiцця. «Магчыма, мы не паспеем зрабiць усяго, але нармальныя палiтыкi, якiя прыйдуць пасля, павiнны будуць завяршыць тое, што мы пачалi. Я адчуваю па настрою людзей, што мы iдзём правiльным курсам. I трэба зрабiць так, каб пасля мяне, калi раптам да ўлады прыйдзе выпадковы чалавек, ён не мог павярнуць назад развiццё краiны. Вось гэта галоўнае для мяне», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы ў ходзе размовы з жыхарамi гарадскога пасёлка Акцябрскi. «За гэтыя гады я паспрабаваў вам даказаць, што наша краiна, якую вы калiсьцi даверылi мне, для мяне важнейшая за ўсё», — сказаў прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што кiраўнiцтва краiны робiць усё неабходнае для людзей. «Але людзi павiнны i самi пра сябе клапацiцца», — лiчыць беларускi лiдар. Аляксандр Лукашэнка заявiў , што ў блiжэйшыя гады Беларусь павiнна на 25 працэнтаў знiзiць узровень залежнасцi ад Расii ў плане энергарэсурсаў. «Гэта значыць, што да дамоў, прамысловых аб’ектаў мы будзем паралельна падключаць крынiцы цяпла, якiя працуюць на iснуючых у Беларусi рэсурсах. А ў нас iх дастаткова. Гэта танней, больш выгадна. Але газ — гэта вельмi зручна. Сёння гэта вельмi выгадна», — падкрэслў кiраўнiк дзяржавы ў ходзе размовы з жыхарамi гарадскога пасёлка Акцябрскi. «Я хачу, каб вы разумелi: самае вялiкае шчасце, калi ў чалавека ёсць выбар. Калi будзе дорага выкарыстоўваць прыродны газ, то можна будзе ацяпляць дровамi. Пры распрацоўцы праекта газiфiкацыi нашай краiны галоўная iдэя заключалася ў тым, каб прадаставiць магчымасць чалавеку выбраць, якiм вiдам палiва карыстацца. Больш таго, нафта i газ — вычарпальныя прыродныя рэсурсы. Хутка або марудна, але яны будуць даражэць», — дадаў прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым заклiкаў не забываць пра неабходнасць беражлiвых адносiнаў да блакiтнага палiва, рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, знiжэння энергаёмiстасцi вытворчасцi. Паводле яго слоў, больш шырокае выкарыстанне мясцовых вiдаў палiва — патрабаванне часу. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на працягу 2 — 3 гадоў поўнасцю вырашыць пытанне працаўладкавання ў пасёлку гарадскога тыпу Акцябрскi. Цяпер узровень беспрацоўя ў пасёлку перасягае сярэднi па краiне. Гутарачы з жыхарамi Акцябрскага, кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасцi стварэння новых рабочых месцаў у гэтым населеным пункце. Прэзiдэнт лiчыць, што размова можа iсцi аб вытворчасцях у галiне дрэваапрацоўкi, будаўнiцтва. Напрыклад, невялiкiя будаўнiчыя брыгады маглi б быць запатрабаваны не толькi ў сваiм раёне, але таксама i ў расiйскiх рэгiёнах, з якiмi Беларусь актыўна супрацоўнiчае па ўсiх напрамках. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што немалы фронт работ чакае будаўнiкоў на месцах. Стварэнне аграгарадкоў прадугледжвае будаўнiцтва новых сацыяльных аб’ектаў, жылля. Гэта значыць, што патрэбны будуць i рабочыя рукi, таму мясцовыя ўлады павiнны паклапацiцца аб аптымальным вырашэннi пытання працаўладкавання жыхароў пасёлка i раёна. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што неабходна ўвекавечыць гераiзм жыхароў Акцябрскага раёна ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Якiм быць новаму праекту — павiнны вырашаць i мясцовыя жыхары. Выступаючы на цырымонii пуску прыроднага газу ў пасёлку гарадскога тыпу Акцябрскi, кiраўнiк дзяржавы асаблiва адзначыў заслугi мясцовых жыхароў у гiсторыi Беларусi. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з Праграмай газiфiкацыi iндывiдуальных жылых дамоў у забруджаных радыенуклiдамi раёнах Гомельскай вобласцi ў 2001 — 2005 гадах газiфiка
|
|